Рымска-Каталіцкі Касьцёл у Гамбіі
Рымска-Каталіцкі Касьцёл у Гамбіі — адна з частак Каталіцкага Касьцёлу.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя хрысьціяне ў Гамбіі зьявіліся ў XV стагодзьдзі. У 1494—1588 гадах манапольнае права на гандаль у краіне мелі партугальскія купцы. У 1822 годзе ў Гамбію прыбылі францускія каталіцкія манахіні, у 1848 — манахі Кангрэгацыі Сьвятога Духа. У 1951 годзе ў Гамбіі была створаная каталіцкая апостальская прэфэктура, а ў 1957 годзе дыяцэзія Батэрст (ад 1974 — Банжуль). Большасьць хрысьціянаў жывуць на захадзе Гамбіі, у прыбярэжных раёнах, а таксама ў гарадох (пераважна ў сталіцы). Папа Ян Павал II наведаў Гамбію з пастырскім візытам у лютым 1992 году.
Статыстыка
рэдагавацьСёньня ў Гамбіі існуюць 1 дыяцэзія, 54 парафіі, 1 біскуп, 15 дыяцэзіяльных сьвятароў, 10 сьвятароў-законьнікаў, 21 законьнікаў, 42 законьніц. Колькасьць каталікоў — 35,5 тыс., што складае каля 2,1% ад агульнае колькасьці насельніцтва, прыкладна столькі ж складае колькасьць англіканаў і мэтадыстаў. Асноўнае насельніцтва ў краіне — мусульмане (85% насельніцтва).
насельніцтва | сьвятары | дыяканы | вернікі | парафіі | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ахрышчаныя | у агуле | % | колькасьць | белыя | законьнікі | ахрышчаныя сьвятаром |
законьнікі | законьніцы | ||
1950 | 3125 | 226 030 | 1,4 | 6 | 6 | 520 | 10 | 1 | ||
1959 | 4721 | 278 900 | 1,7 | 15 | 1 | 14 | 314 | 13 | 6 | |
1970 | 8061 | 316 000 | 2,6 | 17 | 17 | 474 | 19 | 16 | 10 | |
1980 | 12 630 | 580 000 | 2,2 | 17 | 17 | 742 | 17 | 20 | 3 | |
1990 | 16 100 | 812 000 | 2,0 | 20 | 4 | 16 | 805 | 22 | 43 | 13 |
1999 | 33 000 | 1 550 000 | 2,1 | 24 | 11 | 13 | 1375 | 24 | 48 | 53 |
2000 | 36 500 | 1 720 000 | 2,1 | 24 | 12 | 12 | 1520 | 23 | 51 | 53 |
2001 | 30 000 | 1 500 000 | 2,0 | 24 | 12 | 12 | 1250 | 23 | 45 | 56 |
2002 | 33 000 | 1 575 000 | 2,1 | 25 | 13 | 12 | 1320 | 23 | 45 | 56 |
2003 | 34 400 | 1 639 500 | 2,1 | 26 | 15 | 11 | 1323 | 22 | 42 | 56 |
2004 | 35 500 | 1 680 500 | 2,1 | 25 | 15 | 10 | 1420 | 21 | 42 | 54 |
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Крыніца: «Католическая энциклопедия»
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |