Русэнорск
Русэно́рск, русано́рск (па-нарвэску: russenorsk, russonorsk), саманазва «мая па твая» (moja på tvoja) — мяшаная мова на аснове расейскай ды нарвэскай (піджын). Выкарыстоўвалася пры кантактах расейскіх ды нарвэскіх гандляроў на паўночным узьбярэжжы Нарвэгіі.
Русэнорск | |
moja på tvoja | |
Ужываецца ў | Расея, Нарвэгія |
---|---|
Клясыфікацыя | піджын |
Афіцыйны статус | |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы |
Русэнорск існаваў у XVII—XX стагодзьдзях, г. зн. у тыя часы, калі гандаль зернем ды рыбаю на поўначы Нарвэгіі ды на Шпіцбэргене быў актыўны.
У пісьмовым выглядзе зафіксавана каля 400 словаў. 45% лексыкі паходзіць з нарвэскай мовы, яшчэ столькі ж — з расейскай, рэшта словаў агульная для дзьвюх моваў-асноваў (напр. прыназоўнік på) альбо паходзіць зь іншых моваў (ангельская, нідэрляндзкая, саамская). Граматыка ды фанэтыка значна прасьцейшыя, ніж у мовах-асновах.
Прыклады словаў і выразаў
рэдагаваць- Moja på tvoja. — Я гавару па-твойму.
- Kak sprek? Moje niet forsto. — Што ты кажаш? Я не разумею.
- Å råbbåte — Працаваць.
- Klæba — Хлеб.
- Drasvi, gammel god venn på moja! Kor ju stannom på gammel ras? — Здароў, стары добры сябра! Як меўся ўчора?
- Ju spræk på moja kantor kom — Ты казаў, што прыйдзеш да маёй канторы.
- Moja på ander kantor, nokka vin drikkom, så lite pjan kom — Я ў іншай канторы быў, напіўшыся віна ды крыху захмялеўшы.
- Tvoja fisk kopom? — Ці купіш ты рыбу?
- Saika kopom i på Arkangelsk på gaf spaserom — Куплю сайды дый паплыву да Архангельску.
- Kak pris? Mangeli kosta? — Які кошт? Ці шмат каштуе?
- En voga mokka, så galanna voga treska — Адзін воз мукі за паўвозу траскі.
- Eta grot dyr. Værsegod, på minder prodaj! — Гэта вельмі дорага. Калі ласка, таньней прадай!