Рустам Валіулін

беларускі біятляніст
Рустам Валіулін Біятлён
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рустам Абдэлсаматавіч Валіулін
Арыгінальнае імя тат. Rөstəm Ğabdelsamat uğlı Wəliullin
Грамадзянства Беларусь
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1976(1976-06-24) (48 гадоў)
Клюб Дынама
Рост 180 см
Вага 75 кг
Прафэсія вайсковец
Адукацыя вышэйшая
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 0
Подыюмаў 0
Подыюмаў у эстафэтах 9
Мэдалі
Чэмпіянаты сьвету
Бронза Ханты-Мансійск 2003 эстафэта 4x7,5 км
Срэбра Эстэрсунд 2008 мяшаная эстафэта

Руста́м Абдэлсама́тавіч Валіу́лін (па-татарску: Rөstəm Ğabdelsamat uğlı Wəliullin, Рөстәм Габделсамат улы Вәлиуллин; 24 чэрвеня 1976 , Ульянаўск, РСФСР, СССР) — беларускі біятляніст татарскага паходжаньня. Удзельнік трох Алімпійскіх гульняў (2002, 2006, 2010).

Біяграфія

рэдагаваць

Займаецца біятлёнам з 1995 году. Дэбютаваў у Кубку сьвету ў 2000 годзе, у індывідуальнай гонцы ў Лахці, дзе заняў 61 месца[1]. Упершыню патрапіў у 10-ку лепшых у 2003 годзе ў Гольмэнколене, дзе ў спрынтэрскай гонцы заняў 8 месца. Лепшым месцам у асабістых гонках зьяўляецца 5 месца ў індывідуальнай гонцы ў Лахці ў сэзоне 2006/07[1]. Найбольш значныя посьпехі зьвязаныя з эстафэтамі. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету ў эстафэце ў Ханты-Мансійску (2003), бронзавы прызэр у мяшанай эстафэце ў Эстэрсундзе (2008). Уладальнік малага Кубка сьвету ў складзе эстафэтнай зборнай у сэзоне 2002/03. Лепшым вынікам на Алімпійскіх гульнях у асабістых гонках ёсьць 24 месца ў спрынтэрскай гонцы ў Турыне ў 2006, быў 11 у эстафэтных гонках у 2006 і 2010.

Агульны залік Кубку сьвету

рэдагаваць
  • 1999—2000 — 63-е месца (6 ачкоў)
  • 2000—2001 — 79-е месца (3 ачкі)
  • 2001—2002 — 85-е месца (6 ачкоў)
  • 2002—2003 — 37-е месца (127 ачкоў)
  • 2003—2004 — 34-е месца (145 ачкоў)
  • 2004—2005 — 46-е месца (72 ачкі)
  • 2005—2006 — 32-е месца (161 ачко)
  • 2006—2007 — 44-е месца (61 ачко)
  • 2007—2008 — 51-е месца (58 ачкоў)
  • 2008—2009 — 30-е месца (279 ачкоў)
  • 2009—2010 — 56-е месца (94 ачкі)

Вонкавая спасылкі

рэдагаваць