Руская граматыка 1893 году

украінскі правапіс

«Ру́ская ґрама́тыка» (па-ўкраінску: Руска граматика) — украінскі правапіс, складзены па фанэтычным прынцыпе, апісаны ў суаўтарстве Сьцяпанам Смаль-Стоцкім і Тэадорам Ґартнэрам у аднайменным падручніку 1893 року. Ґрунтам стала ўсходнеўкраінская жаляхоўка.

Дзякуючы хадайніцтву аўтараў перад аўстрыйскім урадам «Руская ґраматыка» 1893 року зацьверджаная як афіцыйны падручнік для школаў Галіччыны й Букавіны. Новы правапіс выцесьніў канчаткова з ужываньня этымаляґічны прынцып. Уласна, у гэтым правапісе, у параўнаньні з правапісам Амэляна Аганоўскага ды Яўгена Жаляхоўскагажаляхоўкаю»), новага было зусім мала, а можа нават былі крокі і ў бок; але важнае было тое, што гэты правапіс набыў сабе ўрадавае сьцьвярджэньне. З гэтага часу фанэтычны правапіс узяў гору ў Галіччыне. Гэтая перамога фанэтыкі над этымалёґіяю ў Галіччыне і Букавіне, пасьля сямірочнае ўпартай барацьбы, адбылася галоўным чынам таму, што за яе стаялі і ўрадавыя канцаляры, бо іх Смаль-Стоцкі ды Ґартнэр пераканалі ў вялікай карысьці правапіснае рэформы; нарады ж украінскіх навукоўцаў у Чарнаўцах ды Львове выказваліся рашуча супраць зьмены правапісу. Справа даходзіла нават да таго, што расейскі ўрад дыпляматычным шляхам пратэставаў супраць зьмены этымаляґічнага пісьма на фанэтычнае.

Асноўныя прынцыпы правапісу

рэдагаваць

Альфабэт складаецца з 33 літараў, як і сёньня, улічваючы літару ґ; літара ь займае апошняе мейсца ў альфабэце. Адрозьніваюцца назваю ад цяперашніх некаторыя літары: г -га (але ґ — ґе), й — ий, ь — їр. Найхарактэрнейшаю прыкметаю напісанага гэтым правапісам тэксту ёсьць дастаткова багатае ўжываньне літары ї, што адразу кідаецца ў вочы.

Ужываньне літараў ї ды і

рэдагаваць

Розьніцца ўжываньня літараў ї ды і ґрунтуецца на мяккай ды цьвёрдай вымове гукаў д, т, з, с, ц, л, н перад і. Калі і паўстала з ѣ або з е, тады папярэдні зычны з пазначанае ґрупы моцна зьмякчаецца і ў гэтым выпадку пішацца ї: дїд, дїя, тїло, сїяти, сїчень, оцї, слїд, слїпий, стїна, лїд, нїс (ад несу).

У тых выпадках, калі і паўстае з о, або калі адпаведна з украінскаю фанэтыкаю зычны ня можа быць мяккім, а толькі трохі адмякчэлым (губныя, фарынґальныя, шыпячыя ды р), заўсёды пішацца і, а папярэдні зычны вымаўляецца цьвёрда: ніч (ночі), сіль (соли), діл (долу), стіл (стола), спосіб (способу), осіб (особа), ніг (нога), відірвати, відійти, дійти, бідність, гордість, милість, злість (ад бідности, гордости, милости, злости).

Ужываньне ётаваных ды апострафа

рэдагаваць

Ётаваныя я, є, ї, ю па літарах д, т, з, с, ц, л, н зьмякчае папярэдні гук, па літарах жа б, п, в, ф, м пазначаюць ётацыю йа, йе, йі, йу, заразом апостраф ня пішацца, бо лічыцца лішнім знак, паколькі мяккае вымаўленьне губных гукаў ва ўкраінскай мове немагчымае ды памылковае.

Па гэтым правілы пішацца: дядина, дїд, медведю, тягар, житє, тїло, житю, зятя, князю, ся, короля, лїд, нинї. Тут ётаваныя пазначаюць мяккасьць папярэдняга гуку.

У такіх выпадках ётаваныя заўсёды пазначаюць два гукі: яйце, краєм, їсти, їв, Юрко (пачатак слова або па галоснай літары), а ў словах пятий, імя, бєш, вїду, вюн, Стефюк апостраф лічыцца непатрэбным, бо, як ужо адзначана, губныя ня могуць вымаўляцца мякка.

Апостраф ужываецца толькі тады, калі трэба пазначыць, што д, т, з, с, ц, л, н не зьмякчаюцца: з'їсти, з'явив ся, від'їхати, ад'юнкт.

Зьмякчэньне

рэдагаваць

Зьмякчэньне пазначаецца літараю ь на канцы словаў (будь, зять, князь, місяць, біль), перад о (мальований, пятьох, сього, сьому, всього), а таксама перад іншым цьвёрдым зычным (будьмо, батько, возьми, вельми, киньте, сьвіт, цьвіт). У словах як сьвятий, сьвіт, цьвіт — пазначаны літараю в гук [ʋ] заўсёды цьвёрды. Затое перад мяккімі зычнымі мяккасьць папярэдняга ніяк не пазначаецца: кість, мисль, боязнь, шість; кістьми, шістьох. Прыметніковыя суфіксы -ск-, -цк- не зьмякчаюцца: руский, шведский, Головацкий, французкий.

Выданьні

рэдагаваць

Ґраматыка Смаль-Стоцкага падрыхтаваная ў суаўтарстве з Тэадорам Ґартнэрам выйшла 4-ма рознымі выданьнямі: 1-е выданьне “Руска граматика” 1893; 2-е выданьне “Руска граматика” 1907; 3-е выданьне “Граматика руської мови” 1914; 4-е выданьне “Граматика української (руської) мови” 1928[1].

  • (першае выданьне, 1893, Львоў) Руска граматика. — 1. — Львів: Друкарня наукового товариствва імені Шевченка, 1893. — P. 175 стор..
  • (другое выданьне, 1907, Львоў) Руска граматика. — 2. — Львів: Друкарня наукового товариствва імені Шевченка, 1907. — P. 246 стор..
  • (трэцяе выданьне, 1914, Вена) Граматика Руської мови. — 3. — Відень: Ц. і к. придворна і унїверситетська друкарня Адольфа Гользгавзена, 1914. — P. 202 стор..
  • (трэцяе выданьне, 1919, Ўініпэґ) Українська граматика. — 3. — Вінніпеґ: Накладом Руської Книгарні, 1919. — P. 242.
  • (чацьвертае выданьне, 1928, Львоў) Граматика української (руської) мови. — 4. — Львів: Накладом державного видавництва шкільних книжок, 1928. — P. 209 стор..

Іншамоўныя выданьні

рэдагаваць
  • (нямецкае выданьне, 1913, Бэрлін-Ляйпцыґ) Ruthenische Grammatik. — Berlin; Leipzig: G. J. Göschen`sche Verlagshandlung G. m. b. H., 1913. — P. 139 p.. — (Sammlung Göschen).