Роня, дачка разбойніка
«Ро́ня, дачка́ разбо́йніка» (па-швэдзку: Ronja rövardotter) — дзіцячая фэнтэзійная кніга швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн, упершыню апублікаваная ў 1981 року.
Роня, дачка разбойніка | |
Ronja rövardotter | |
Жанр: | фэнтэзі, дзіцячая выдумка[d] і прыгоды[d] |
---|---|
Аўтар: | Астрыд Ліндгрэн |
Мова арыгіналу: | швэдзкая |
Публікацыя: | 1981 |
Выдавецтва: | Rabén & Sjögren |
Колькасьць старонак: | 235 |
Ілюстратар: | Ілён Віклянд |
ISBN: | 91-29-54877-2 |
Сюжэт
рэдагавацьРоня — дзяўчынка, якая вырасла ў ватазе рабаўнікоў у лясным замку раньнесярэднявечнай Скандынавіі. Яна — адзінае дзіця Мата, правадыра ватагі, і аднаго дня мусіць стаць кіраўніцай клану. Іхні замак, Матаў форт, ударам маланкі ў дзень нараджэньня Роні падзелены на дзьве часткі. Адзінай кампаніяй Роні служыць зладзейскі клан, пакуль у другую частку замку не прыходзіць варожая ватага на чале з Боркам, ад чаго барацьба між кланамі распальваецца.
Аднаго дня Роня заўважае Бірка Боркасана, адзінага сына Боркі, які б’е бібікі ля расколіны. Гэта адзінае дзіця, якое бачыла ў сваім жыцьці Роня, але ёй сорамна, што ён з Боркаў. Бірк запрашае яе папераскокваць прорву, у выніку сам ледзь не зрываецца. Роня яго ўратоўвае, і яны становяцца сябрамі.
Надыходзіць доўгая і халодная зіма, Матаў клан у дастатку, а вось іхнія супернікі зь іншага боку расколіны пакутуюць ад нястачаў. Роня таемна прыносіць Бірку ежу, бо абодва разумеюць, што пра сваё сяброўства ня могуць расказаць сем’ям. Пазьней Роняў бацька хапае Бірка. Роня дабраахвотна здаецца Боркам, каб яе абмянялі, але замест гэтага бацька выракаецца яе і не жадае ісьці на абмен. Бірк з Роняй уцякаюць у лес, жывуць у пячоры і маюць некалькі пакутлівых прыгодаў з насельнікамі лесу, сярод якіх тролі, гномы ды гарпіі. Урэшце іхнія сем’і каюцца ў сваёй варажнечы, усе мірацца, але ў канцы канцоў Роня і Бірк вырашаюць, што разбойнае жыцьцё не для іх.
Адаптацыі
рэдагавацьУ 1984 року ў Швэцыі выйшла фэнтэзійная экранізацыя кнігі рэжысэра Таге Даніельсана. Фільм стаў найпрыбытковейшым фільмам Швэцыі 1984 року і атрымаў «Срэбнага мядзьведзя» Бэрлінскага кінафэстывалю[1].
У 2014—2015 роках у Японіі выйшаў аднайменны анімэ-сэрыял рэжысэра Гаро Міядзакі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Роня, дачка разбойніка (анг.) на сайце IMDb
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кніга (швэд.) на бачыне Астрыд Ліндгрэн