Ролянд Рацэнбэргер
аўстрыйскі аўтагоначнік
Ро́лянд Ва́льтэр Ра́цэнбэргер (па-нямецку: Roland Walter Ratzenberger; 4 ліпеня 1960 — 30 красавіка 1994) — аўстрыйскі гоначнік у брытанскай ды японскай Формулах 3000, а таксама ў Формуле-1. Атрымаў шанец выступіць на найвышэйшым узроўні ў даволі позьнім веку (33 гады). Пасьпеў у Формуле-1 паўдзельнічаць у трох гонках, у кваліфікацыі да апошняй зь іх — Гран-пры Сан-Марына — загінуў. Наступнага дня на гэтым жа Гран-пры загінуў трохразовы чэмпіён сьвету Айртан Сэна.
Ролянд Рацэнбэргер | |
Roland Ratzenberger | |
![]() | |
Нарадзіўся | 4 ліпеня 1960[1] |
---|---|
Памёр | 30 красавіка 1994[1] (33 гады) |
Кар’ера ў Формуле-1 | |
Грамадзянства | |
Гады дзейнасьці | 1994 |
Каманда | Сымтэк |
Удзелаў | 3 (1 старт) |
Чэмпіёнстваў | 0 |
Перамогаў | 0 |
П’едэсталаў | 0 |
Пунктаў | 0 |
Стартавых лідэрстваў | 0 |
Найхутчэйшых колаў | 0 |
Першая гонка | Гран-пры Бразыліі 1994 году |
Апошняя гонка | Гран-пры Сан-Марына 1994 году |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Roland Ratzenberger // Salzburgwiki (ням.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |