Родаман, Рудаман (Рудамань) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Rodoman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Roda + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рудаман, Рудамань
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Родаман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Гродман, Родаман або Рудман (Hrodman, Rodoman, Roudman) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Рутгер, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rutger, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rodomańce (1744 год)[5]; Rudomań… Rudoman (1913 год)[6][7][a].

Носьбіты

рэдагаваць

Родаманы (Rodoman) — літоўскі шляхецкі род зь Менскага ваяводзтва[11].

На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Рудмяны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Таксама:
    • Рудамін, Рудмін: Andream Rudomin (1527 год)[8], тот Онопрей Алекъсеевичъ Рудоминич (24 лістапада 1578 году)[9], Іоаннъ Рудминъ (1897 год)[10]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 911.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  6. ^ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny
  7. ^ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 215.
  9. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 124.
  10. ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897.С. 159.
  11. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 244.