Робэрт Радрыгез
Робэрт Энтані Радрыгез (па-ангельску: Robert Anthony Rodriguez; нарадзіўся 20 чэрвеня 1968 году, Сан-Антоніё, штат Тэхас, ЗША) — амэрыканска-мэксыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар, апэратар і кампазытар. Скончыў Тэхаскі ўнівэрсытэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачаньні. Большасьць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабулаў, нетыповых герояў і цікавых экспэрымэнтаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі справамі. Ня толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнары, прадусуе, здымае ды мантуе з дапамагой спэцэфэктаў.
Робэрт Радрыгез | |
Robert Rodriguez | |
Імя пры нараджэньні | Робэрт Энтані Радрыгез |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 чэрвеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэньня | Сан-Антоніё, Тэхас, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | апэратар, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар, кампазытар |
Гады дзейнасьці | 1991 — цяпер |
Сябра ў | Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d] |
Дзеці | Racer Rodriguez[d], Rocket Rodriguez[d], Rogue Rodriguez[d], Rhiannon Rodriguez[d] і Rebel Rodriguez[d][1] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0001675 |
Сайт | troublemakerstudios.com (анг.) |
Крытыка адкрыла яго падчас кінафэстывалю ў Сандэнсе, дзе ён прэзэнтаваў зьняты на ўласныя грошы «El Mariachi» («Музыка»; 1992).
Біяграфія
рэдагавацьРадрыгез нарадзіўся ў горадзе Сан-Антоніё (штат Тэхас, ЗША) у шматдзетнай мэксыканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — мэдсястра, бацька — прадавец.
У 1991 годзе, ён атрымаўшы $3000 за мэдыцынскія экспэрымэнты над сабой і ў супрацоўніцтве са сваім сябрам Карласам Гальярдэ (які дадаў $4000 за продаж участку зямлі) за 14 дзён зьняў фільм «Музыка» на гішпанскай мове. Вялікія босы з ICM убачылі гэты фільм і склалі ў 1993 годзе з Робэртам кантракт. Неўзабаве выйшаў працяг — «Адчайны». Незадоўга да гэтага Робэрт пазнаёміўся з рэжысэрам Квэнтынам Тарантына. Апошні зьняўся ў эпізодзе «Адчайнага», пасьля чаго рэжысэры маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (у якасьці сарэжысэраў у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндгаўс»). У іх склаліся своеасаблівыя адносіны. Так, Тарантына заплаціў як кампазытару «Забіць Біла» Радрыгезу $1, але Робэрт таксама адрозьніўся і заплаціў Таранціна як запрошанаму рэжысэру ў «Горадзе грахоў» таксама $1, ды яшчэ паабяцаў, што ў наступны раз («Горад грахоў 2» анансаваны на 2009 год) усё будзе ўжо па-сур’ёзнаму і ён заплаціць Квэнціну $2. Цяпер Робэрт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых актораў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Ўіліс, Сыльвэстэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніё Бандэрас, Сальма Гаек і іншых.
Сям'я
рэдагавацьРобэрт Радрыгез рана ажаніўся на Элізабэт Авэлан, таксама з шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцьця. У Робэрта і Элізабэт пяцёра дзяцей.