Робэртсан Дэйвіс

Робэртсан Дэ́йвіс (28 жніўня 19132 сьнежня 1994) — канадзкі драматург, сцэнарыст, крытык і журналіст. Лічыцца адным з найпапулярнейшых аўтараў у Канадзе.

Робэртсан Дэйвіс
Robertson Davies
Robertson Davies (Canadian author and journalist).jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні William Robertson Davies
Псэўданімы Сэмюэль Мэрчбэнкс (Samuel Marchbanks)
Нарадзіўся 28 жніўня 1913
в. Тэмсвіл, Антарыё, Канада
Памёр 2 сьнежня 1995 (82 гады)
м. Оранжвіл, Антарыё, Канада
Сужэнец Брэнда Дэйвіс[d][1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, драматург, крытык, журналіст
Гады творчасьці 1939—1994
Жанр публіцыстыка, раман, сцэнары
Мова ангельская мова[2]
Дэбют 1939
Значныя творы «Дэптфардзкая трылёгія»
Узнагароды

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Робэртсан Дэйвіс нарадзіўся ў невялікім мястэчку Тэмсвіл. Ягоны бацька валодаў мясцовай газэтай. Абодва бацькі вельмі любілі чытаць, гэтую звычку ў іх пераняў малы Робэртсан. Вучыўся будучы пісьменьнік у прыватнай школе-пансыёне для хлапчукоў Upper Canada College, потым — ва ўнівэрсытэце Кінгстану і ў Баліёльскім каледжы Оксфарду (Ангельшчына).

У 1939 годзе зьявілася першая публікацыя — «Shakespeare's Boy Actors».

Па вяртаньні ў Канаду ў 1940 годзе ён становіцца літаратурным рэдактарам часопісу «Saturday Night» ды выдаўцом газэты «The Peterborough Examiner» (Пітэрбаро).

У 1951 годзе выходзіць першы буйны раман — «Tempest-Tost». З 1960 па 1981 годы ён выкладае ў Трыніці каледжы ўнівэрсытэту Таронта, ад 1963 году — рэктар Мэсі каледжу.

Найвялікшую вядомасьць Робэртсан Дэйвіс атрымаў пасьля выхаду філязофска-магічнае «Дэптфардзкае трылёгіі» (раманы «Пяты пэрсанаж», 1970; «Мантыкора», 1972; «Сьвет цудаў», 1975).

У 1980-х піша яшчэ адную трылёгію — «Корніскую трылёгію» (раманы «Мяцежныя анёлы» (The Rebel Angels), 1970; «Што ў костках закладзена» (What's Bred in the Bone), 1985; «Ліра Арфэя» (The Lyre of Orpheus), 1989). Першы зь іх, разам з «Дэптфардзкае трылёгіяй», быў уключаны ў знакаміты літаратурны «Заходні канон» крытыка Гаральда Блума. Два апошнія раманы Дэйвіса — «Murther and Walking Spirits» (1991, гісторыя, якую распавёў прывід забітага чалавека) ды «The Cunning Man» (1994) — таксама мелі посьпех, але скончыць сваю чацьвертую трылёгію пісьменьнік не пасьпеў.

  1. ^ https://www.thestar.com/news/gta/2013/01/10/robertson_davies_wife_brenda_davies_dies_at_age_95.html
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.