Раўбічы

спартовы комплекс

Каардынаты: 54°03′38″ пн. ш. 27°44′17″ у. д. / 54.06056° пн. ш. 27.73806° у. д. / 54.06056; 27.73806

Рэспубліканскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» — спартовы комплекс, разьмешчаны недалёка ад Менску.

Цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы»

Комплекс пабудаваны ў 1974 годзе. Знаходзіцца за 20 км ад Менску і за 25 км ад Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Міжнародны саюз біятлёну прысвоіў спарткомплексу найвышэйшую катэгорыю «А». У спарткомплексе прайшлі тры чэмпіянаты сьвету па біятлёне 1974, 1982 і 1990 гадоў.

Ёсьць лыжныя трасы павышанай складанасьці агульнай працягласьцю 20,5 км, якія адпавядаюць сусьветным стандартам, стрэльбішча, абсталяванае 36 мэханічнымі мішэнямі, а таксама комплекс лыжных трамплінаў вышынёй 20, 40 і 60 мэтраў і акрабатычныя схілы, дзе праходзілі этапы Кубка Эўропы па фрыстайле.

У 2009 годзе адкрыўся крыты каток.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць