Ратэрдамскі мэтрапалітэн
Ратэрда́мскі мэтрапалітэ́н (па-нідэрляндзку: Rotterdamse metro) – адзін зь відаў гарадзкога грамадзкага транспарту ў Ратэрдаме ды ў ягоных прыгарадах. Першая лінія – «Поўнач-Поўдзень» (Noord – Zuidlijn) была адкрытая ў 1968 годзе і вяла ад Цэнтральнага вакзалу (Centraal Station) да плошчы Зёйдплэйн (Zuidplein). Ратэрдамскі мэтрапалітэн стаў першым у Нідэрляндах мэтро. Так сама на момант адкрыцьця зьяўляўся самай кароткай сыстэмай у сьвеце з даўжынёй 5,9 км.
Ратэрдамскі мэтрапалітэн | |
цягнікі мэтро MG2/1 сэрыі 5300 | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Ратэрдам, Нідэрлянды |
Пачатак працы | 9 лютага 1968 |
Лініі |
5 лініяў Даўжыня: 78,3 км |
Колькасьць станцыяў | 62 |
Пасажырапаток на дзень | 300 тыс. (2015) |
Пасажырапаток на год | 86,0 млн (2015) |
Схема мэтрапалітэну | |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРатэрдамскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |