Расейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці

Расейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці — ваенная акупацыя, якая пачалася 24 лютага 2022 году, пачатак расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Расейскія войскі паступова пачалі захопліваць значную частку Чарнігаўскай вобласьці, каб паспрабаваць узяць сталіцу Кіеў. Горад Чарнігаў так і ня быў захоплены. Да 3 красавіка расейскія войскі пакінулі вобласьць, спыніўшы акупацыю.

Мапа акупацыі Чарнігаўскай вобласьці:

     Часова акупаваная тэрыторыя

Акупацыя рэдагаваць

Чарнігаў рэдагаваць

25 лютага 2022 году Міністэрства абароны Расеі абвясьціла, што расейсія войскі бяруць горад у аблогу.[1] На наступны дзень украінскія сілы ў горадзе заявілі, што яны разграмілі адзін з падразьдзяленьняў, якія ўвялі акружэньне.[2]

1 сакавіка губернатар Чарнігаўскай вобласьці Вячаслаў Чавус заявіў, што кожны пункт доступу ў горад моцна замінаваны.[3]

10 сакавіка мэр горада Ўладзіслаў Атрошэнка заявіў, што расейскія войскі завяршылі ачапленьне Чарнігава, дадаўшы, што горад быў цалкам ізаляваны, а важная інфраструктура для яго 300 000 жыхароў імкліва выходзіла з ладу, паколькі ён падвяргаўся шматразовым бамбардаваньням. Ён таксама заявіў, што Расея напала на 7 мірных жыхароў, якія ўцякалі праз эвакуацыйны канвой.[4] Удар расейскай авіяцыі таксама пашкодзіў Чарнігаў Арэну.[5]

11 сакавіка ўкраінскія сілы заявілі, што зьнішчылі расейскую ракетную частку, якая абстрэльвала горад, і частка расейскіх войскаў здалася.[6]

25 сакавіка ўкраінскія ўлады заявілі, што расейскія войскі адрэзалі горад Чарнігаў на поўначы пасьля зьнішчэньня аўтамабільнага моста праз Дзясну на поўдні, а спробы цалкам акружыць горад застаюцца беспасьпяховымі.[7]

31 сакавіка ўкраінская армія адбіла шашу М01, якая злучала Кіеў і Чарнігаў, спыніўшы блякаду.[8] Бурмістар паведаміў пра першую ціхую ноч з пачатку вайны.[9]

2 красавіка Ўкраіна адбіла вёскі Слабада й Шаставіца пад Чарнігавам.

Гародня рэдагаваць

25 лютага 2022 году Расея захапіла горад Чарнігаўскай вобласьці Гародню й разьмясьціла там свой вайсковы штаб. Пазьней Украіна вярнула сабе горад 2 красавіка 2022 году.[10][11]

Вывад рэдагаваць

30 сакавіка Расея пачала вывад войскаў з Паўночнай Украіны, у тым ліку з Чарнігаўскай вобласьці.[12] Украінскія сілы пачалі адбіваць многія гарады й паселішчы, і да 3 красавіка ўкраінскія афіцыйныя асобы й Пентагон заявілі, што расейскія сілы пакінулі Чарнігаўскую вобласьць для перадысьлякацыі на Данбас і Паўднёвую Ўкраіну.

Наступствы рэдагаваць

Пасьля адступленьня расейскіх войскаў украінскія войскі пачалі разьмінаваньне тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласьцей.

9 жніўня Дзярждэпартамэнт ЗША абвясьціў, што накіруе Ўкраіне 89 мільёнаў даляраў на дапамогу ў апэрацыях па разьмініраваньні.[13]

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць