Рапа, Рап — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Rappo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Рабан
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рапа»

Паходжаньне

рэдагаваць

Раба або Рапа (Rabo, Rappo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рабан- (-рапан-, -рап-) (імя ліцьвінаў Рапш; германскае імя Rapsch) паходзіць ад стараверхненямецкага hraban 'крумкач'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rab (Rabe).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: miesczanie Brzesczcy… Mykołay Rap (14 сакавіка 1580 году)[3]; Stephan Rapowicz — rayca miasta Brzeskiego… Rozali Rapowicz — pisarz mieyski… Bazyli Rapowicz pisarz mieski Brzeski (14 і 24 траўня, 13 лістапада 1637 году, 28 траўня 1638 году, 11 траўня 1639 году, 23 сакавіка 1641 году, 24 лютага 1643 году)[4].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 870—871.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 134.
  3. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 9.
  4. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 6. — Вильна, 1872. С. 275, 281, 284, 287, 291, 306—307, 324, 375—376, 390, 416, 418