Ракаўка (басэйн Дняпра)

рака ў Беларусі

Ра́каўка, Высокабярэ́жны канал — рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Глініцы (басэйн Дняпра). Даўжыня 8,8 км.

Рака
Ракаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Барсукі
Вусьце Глініца
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Барысаўскі раён
Даўжыня 8,8 км

Пачынаецца за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Барсукі, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Высокі Бераг. На працягу 5 км (ад вёскі Максімаўка да вусьця) мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 306

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 306