Размова паляка зь літвінам

«Размова паляка зь літвінам» (па-польску: Rozmowa Polaka z Litwinem) — аналітыка-публіцыстычны трактат, напісаны Аўгустынам Ратундусам у 1564 годзе ў форме палемічнага адказу на трактат Станіслава Ажахоўскага «Quincunx» (1564). Твор быў накіраваны на абарону інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага і супрацьстаяньне польскім прэтэнзіям, выказаным у трактаце Станіслава Ажахоўскага[1].

Трактат быў напісаны напапярэдадні Сойму 1564 г., дзе павінна было ў чарговы раз разглядацца пытаньне аб уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай[2]. Паводле меркаваньня летувіскага гісторыка Інзе Лукшайтэ, «Размова паляка зь літвінам» зьяўляецца плёнам калектыўнай творчасьці[3]

  1. ^ Пазднякоў В. Радундус // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  2. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 385
  3. ^ Lukšaitė I. Andrius Volanas XVI-XVIIa. Lietuvos visuomeninės pertvarkos kryžkelėse // A. Volanas Rinktiniai raštai / ed. M. Ročka, I. Lukšaitė. — Vilnius, 1996.  (лет.)