Размах крылаў (настольная гульня)
«Разма́х кры́лаў» (па-ангельску: Wingspan) — гульня на дошцы распрацоўніка Элізабэт Гаргрэйв, выдадзеная «Stonemaier Games» у 2019 року. З дапамогай картак гульцы займаюцца збудаваньнем рухавічка, які прываблівае птушак у іхнія запаведнікі[1]. «Размах крылаў» стаў Гульнёй року сярод адмыслоўцаў у Нямеччыне[2] і заваяваў яшчэ некалькі ўзнагародаў.
Размах крылаў | |
Дата выпуску | 2019 |
---|---|
Краіна паходжаньня | |
Распрацоўнік(і) | Элізабэт Гаргрэйв |
Аздабляльнік(і) | Ана Марыя Мартынэс Харамільё, Натальля Рохас, Бэт Собэль |
Выдавец | Stonemaier Games |
Колькасьць гульцоў | 1—5 |
Дыяпазон узростаў | ад 10 гадоў |
Працягласьць гульні | 40—70 хв. |
Гульнявы працэс
рэдагавацьГульцы «Размаху крылаў» выкарыстоўваюць рэсурсы ежы на даданьне птушак, для кожнай зь якой зробленая індывідуальная ілюстраваная картка[3], у лясны, лугавы або балотны арэалы на сваіх гульнявых дошках. З кожным арэалам зьвязанае асобнае дзеяньне: здабываньне ежы дзеля аплаты за птушак, адкладаньне птушыных яек і выцягваньне картак адпаведна[4]. Цягам чатырох колаў гульцы па чарзе дадаюць у свае арэалы новых птушак альбо актывуюць зьвязаныя зь імі дзеяньні. Чым болей птушак дададзена ў арэал, тым лепей спрацоўваюць базавыя дзеяньні здабыцьця ежы, адкладаньня яек і выцягваньня картак. Акрамя таго, некаторыя птушкі маюць спэцыяльныя здольнасьці, якія спрацоўваюць пры актывацыі гульцом іхняга арэалу[5][6].
Напрыканцы гульцы атрымліваюць пункты перамогі за зьмешчаных на сваёй дошцы птушак, дасягнутыя мэты кожнага з чатырох колаў і бонусныя заданьні, адкладзеныя яйкі, назапашаную птушкамі ежу і карткі, зьмешчаныя пад карткамі птушак. Перамагае гулец з найбольшай колькасьцю пунктаў[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ How St. Louis-based Stonemaier is changing the (board) game (анг.) STLPR Праверана 2021-11-24 г.
- ^ Looking for a new game? Trust the judges // August 17, 2019 г. Архіўная копія ад January 7, 2021 г. Праверана October 17, 2019 г.
- ^ Need your outdoors fix indoors? Try these board games (анг.) // November 14, 2019 г. Архіўная копія ад January 30, 2021 г. Праверана November 20, 2019 г.
- ^ She Invented a Board Game With Scientific Integrity. It's Taking Off. (анг.) // March 11, 2019 г. Архіўная копія ад April 23, 2021 г. Праверана October 17, 2019 г.
- ^ Wingspan review: A gorgeous birding board game takes flight (анг.) Ars Technica Праверана October 21, 2019 г. Архіўная копія ад April 21, 2021 г.
- ^ а б Wingspan Is about as Perfect as Board Games Get (анг.) // Paste.