Раднічкі Ніш

сэрбскі футбольны клюб

«Раднічкі» (па-сэрбску: Раднички) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Нішу. Заснаваны ў 1923 годзе. Клюбны назоў з сэрбскае мовы перакладаецца як «працаўнікі», бо клюб ад пачатку зьвязаны з працоўным рухам пачатку XX стагодзьдзя. «Раднічкі» ёсьць аднім з самых стабільных клюбаў былой Югаславіі, гэтак каманда правяла ў агульнай складанасьці 29 сэзонаў у Першай лізе Югаславіі. Двойчы клюб фінішаваў на 3 месцы ў югаслаўскіх пяршынствах у 1980 і 1981 гадах. З часоў існаваньня Сэрбіі «Раднічкі» паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў здабываў бронзавыя мэдалі. На міжнародным узроўні клюб у 1982 годзе дасягаў паўфіналу Кубка УЭФА, дзе быў выбіты нямецкім «Гамбургам».

Раднічкі Ніш
Поўная назва Фудбалски клуб Раднички Ниш
Заснаваны 1923
Горад Ніш, Сэрбія
Стадыён Чаір
Умяшчальнасьць: 18 151
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkradnickinis.rs (сэрб.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць