Рагнедзінскі раён
Рагнедзінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Рагнедзіна.
Рагнедзінскі раён | |
Рогнединский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Рагнедзіна |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | 8300 |
Плошча | 1060 км² |
Месцазнаходжаньне Рагнедзінскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48331 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 1060 км².
Гісторыя
рэдагавацьРагнедзінскі раён быў утвораны ў 1929 з часткі сумежных тэрыторыяў Бежыцкага павету Бранскай губэрні і Рослаўскага павету Смаленскай губэрні. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўскай акругі Заходняй вобласьці.
У 1937 была ўтвораная Арлоўская вобласьць, у якую разам зь іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласьці ўвайшоў і Рагнедзінскі раён.
5 ліпеня 1944 Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Рагнедзінскі раён. З 1963 па 1972 раён быў часова скасаваны, а ягоная тэрыторыя ўваходзіла ў Дубраўскі раён.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 8,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 3,2 тыс. Усяго налічваецца 107 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПа муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 5 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРагнедзінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў