Рагвалод Полацкі і Рагнеда (манэта)

манэта

Памятная манэта «Рагвалод Полацкі і Рагнеда» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 9 лістапада 2006 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манэта «Рагвалод Полацкі і Рагнеда», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Рагвалод Полацкі і Рагнеда», 20 рублёў, авэрс

Манэта ўваходзіць у сэрыю Умацаваньне і абарона дзяржавы.

Наміналы

рэдагаваць

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 95 340 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: пасярэдзіне: рэканструкцыя крэпасьці ў Заслаўлі, за часамі Рагнеды; згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, па колу надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; долу зьмешчаны год біцьця, справа для срэбра — проба, надпіс долу — «20 РУБЛЁЎ» на срэбранай і «1 РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: рэльефная выява Рагвалода Полацкага і Рагнеды; справа выява старажытнай ладзьдзі, справа па колу надпіс «Рагвалод Полацкі ° Рагнеда» і гады іх кіраваньня «970–980» і «985–989».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць