Рагаля (герб)
Рагаля (па-польску: Rogala) — прыватны шляхецкі герб.
Апісаньне
рэдагавацьШчыт вэртыкальна падзелены на дзьве часткі. Зьлева на чырвоным полі разьмешчаны срэбны аленевы рог з чатырма адросткамі, у правым срэбным полі — чырвоны буйвалавы рог. Кляйнот: над прылбіцай з каронай рогі паўтараюцца, таксама могуць мяняцца месцамі.
Гісторыя
рэдагавацьЛегенда з’яўленьня ссылаецца на здарэньне, якое адбылося ў 1109 року падчас вяртаньня з паходу польскага князя Балеслава Крывавуснага, з Прусіі і Памераніі, які астанавіўся ля вёсачкі Раські для адпачынку. Пад час паляваньня, на прыбліжанага князю рыцара Біберштэйна наляцеў раз’яроны буйвал. Мужны Біберштэйн, не разгубіўшыся, схапіў жывёлу за рог, дый так зжаў ў руцэ, што той зламаўся. Гэта бачыў Баляслаў і ў знак павагі да яго мужнасьці дазволіў дадаць да ягонага гербу з аленевым рогам рог буйвала.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0