РГ-42
РҐ-42 — ручная аскепкавая ґраната, прызначаная для паразы жывое сілы і вайсковае тэхнікі супраціўніка на блізкіх адлегласьцях.
РҐ-42 | |
---|---|
РҐ-42 зьнешні выгляд (зьлева) і ў разрэзе (справа) | |
Тып | Ручная граната |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Сяргей Каршуноў |
Дата стварэньня | 1942 |
Вытворчасьць | з 1942 да сярэдзіны 1950-х |
Характарыстыкі | |
Вага | 0,42 кг (з запалам) |
Даўжыня | 130 мм (з запалам) |
Дыямэтар | 55 мм |
Выбуховае рэчыва | трынітраталуол |
Маса выбуховага рэчыва | 0,11—0,12 кг |
Мэханізм дэтанацыі | Запал УЗРГ, УЗРГМ, ці УЗРГМ-2. |
Ґраната была распрацаваная Сяргеем Каршуновым і ў 1942 годзе была прынята на ўзбраеньне Чырвонае арміі на замену РГ-41 і РГД-33[1].
У пэрыяд Другое Сусьветнае вайны ґраната масава выраблялася ня толькі на зброевых заводах, але і на неадмысловых прадпрыемствах, што мелі абсталяваньне для штампоўкі і кропкавай зваркі (у тым ліку, на кансэрвавых фабрыках[2]).
Пасьля сканчэньня вайны пастаўлялася ў войскі шэрага сацыялістычных краінаў, выраблялася ў Кітаі («Тып 42»), Польшчы (RG-42) і Румыніі.
На складах СССР мабілізацыйнага рэзэрву запасы ґранатаў захоўваліся сама меней, да пачатку 1990-х гадоў[3].
На 2000 год, на постсавецкай прасторы ґранаты РҐ-42 былі зьнятыя з узбраеньня, аднак усё яшчэ былі на вайсковых складах у значнай колькасьці[2].
Канструкцыя
рэдагавацьРҐ-42 адрозьніваецца гранічна простай і тэхналяґічнай канструкцыяй: цыліндрычны корпус ґранаты ўяўляе сабою танкасьценны кансэрвавы слоік, усярэдзіне якой знаходзіцца зарад выбухоўкі масай 110 ґрамаў. Дзеля павялічэньня колькасьці аскепкаў і паражальнай здольнасьці ґранаты ўсярэдзіне корпуса па сьценках пракладзеная згорнутая ў чатыры-шэсьць пластоў стужка з тонкае сталі з насяканьнямі для ўтварэньня аскепкаў. Да верхняй накрыўкі корпуса далучаная асадка, у якую ўкручваюць запал (да ўкручваньня запала флянец зачынены плястмасавым коркам)[2].
Радыюс разьлёту аскепкаў складае 25—30 мэтраў, адлегласьць кідка залежыць ад фізычных якасьцяў жаўнера і ў сярэднім складае 35—40 мэтраў.
Ужываньне
рэдагавацьДля ўжываньня ґранаты трэба разагнуць вусікі засьцерагальнае чакі, узяць ґранату ў правую руку так, каб пальцы прыціскалі рычаг да корпуса. Перад кіданьнем ґранаты, прасунуўшы ўказальны палец левай рукі ў кальцо чакі, выдраць чаку. Ґраната можа працягваць заставацца ў руцэ наколькі заўгодна доўга, бо пакуль не адпушчаны рычаг, ударнік запала ня можа пабіць капсуль. Пасьля выбару моманту кідка і цэлі кінуць у цэль ґранату. У гэты момант, рычаг, пад уплывам спружыны ўдарніка, павернецца, вызваляючы ўдарнік і адляціць убок. Ударнік насячэ капсуль і праз 3.2-4.2 сэкундаў адбудзецца выбух.
Упакоўка
рэдагавацьҐранаты РҐ-42 пакуюцца ў драўляныя скрыні па 20 штук. Запалы УЗРГМ захоўваюцца ў гэтай жа скрыні асобна ў дзьвух мэталічных гермэтычна залітаваных слоіках (па 10 штук у слоіку). Вага скрыні 16 кг.
Краіны-эксплюатанты
рэдагаваць- СССР — на складах мабілізацыйнага рэзэрву запасы ґранатаў захоўваліся па меншай меры, да пачатку 1990-х гадоў[3].
- Польская Народная Рэспубліка — у 1943 годзе ґранаты атрымала 1-я Варшаўская пяхотная дывізія, а пазьней — і іншыя польскія часткі; пасьля сканчэньня вайны, ґраната выпускалася для польскае арміі пад найменьнем RG-42
- Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
- Кітай
- Віетнам
- Украіна — некаторая колькасьць ґранатаў заставалася на захоўваньні па меншай меры да сярэдзіны 2000-х гадоў.[4]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ручная осколочная наступательная граната РГ-42
- ^ а б в Благовестов А. И. То, из чего стреляют в СНГ: Справочник стрелкового оружия. / под общ. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Харвест, 2000. — С. 512.
- ^ а б 18 марта эстонская полиция передала командованию Северо-Западной группы войск прапорщика российской армии, который пытался продать похищенное им оружие… В ходе следствия выяснилось, что задержанный со своим сообщником вынес со склада своей части… 20 гранат РГ-42
Андрей Рубинин. Военные крадут оружие. Продать украденное похитителям не удалось // газета «Коммерсантъ», № 51 (274) от 20.03.1993 - ^ розпорядження Кабінету Міністрів України від 1 березня 2006 р. № 241 «Про затвердження переліку військового майна військ Цивільної оборони, яке може бути відчужено»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРГ-42 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў