РГН
РҐН-42 (па-расейску: Ручная граната наступательная — «ручная граната наступальная»; Індэкс ГРАУ — 7Г21) — ручная супрацьпяхотная аскепкавая ўдарна-дыстанцыйная ґраната, прызначаная для паразы жывое сілы супраціўніка на блізкіх адлегласьцях. Радыюс паразы аскепкамі ґранаты — 15 м, радыюс магчымае паразы — 35 м.
РҐН | |
---|---|
Зьнешні выгляд РҐН | |
Тып | ручная граната |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Войны | Аўганска-савецкая вайна Першая расейска-чачэнская вайна Другая расейска-чачэнская вайна Вайна ў Абхазіі (1992—1993) Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008) Вайна на Данбасе |
Гісторыя вытворчасьці | |
Дата стварэньня | 1942 |
Вытворчасьць | 1981 — дагэтуль |
Характарыстыкі | |
Вага | 0,29 кг |
Даўжыня | 113 мм |
Дыямэтар | 60 мм |
Выбуховае рэчыва | А-IX-1 (96% гексаґен, 4% воску) |
Маса выбуховага рэчыва | 0,097 кг |
Мэханізм дэтанацыі | Запал УДЗ |
Узрывальнік РҐН узводзіцца толькі праз 1,3—1,8 пасьля таго, як будзе адпушчаны ахоўны рычаг. Калі на працягу гэтага часу ўзрывальнік адчуе адчувальнае скалынаньне, ён здымаецца з баявога напяцьця й ґраната не выбухае; гэта засьцерагае ад няшчасных выпадкаў пры выпадкова закінутай побач ґранаце. Далей дэтанатар пераходзіць у стан, пры якім ґраната выбухае ад удару аб цэль. Калі выбух ґранаты не адбыўся ад дэтанатара ўдарнага дзеяньня (напрыклад, пры трапленьні ў глыбокі сьнег ці траву), то выбух ґранаты адбываецца праз 3,2—4,2 пасьля вызваленьня прыціскнога рычага. Перад кідком варта выдаліць ахоўнае кола, прыціснуўшы рычаг пальцамі да корпуса ґранаты.
Баявая ґраната фарбуецца ў аліўкава-шэры колер.