Піюс Пашке

нямецкі скакун на лыжах

Пі́юс Па́шке (па-нямецку: Pius Paschke; нар. 20 траўня 1990 году) — нямецкі скакун на лыжах з трампліну.

Піюс Пашке
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся20 траўня 1990(1990-05-20) (34 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяскакун з трампліну

Кар’ера

рэдагаваць

У верасьні 2007 году ў Обэрвізэнталі дэбютаваў у спаборніцтвах на Кубак ФІС, заняўшы 42-е месца. У ліпені 2008 года ў тым жа горадзе набраў свае першыя пункты, спыніўшыся на этапе на 11-м радку. У дзясятку наймацнейшых упершыню трапіў у студзені 2010 году. У сакавіку таго ж году ўпершыню дэбютаваў на этапе Кантынэнтальнага кубка.

На Кубку сьвету, то бок самым прэстыжным спаборніцтве сярод скакуноў на лыжах, дэбютаваў 21 сьнежня 2013 году ў Энгельбэргу, заняўшы 47-е месца. 11 студзеня 2014 году ў Куршавэлі ўпершыню ў сваёй кар’еры скончыў на п’едэстале гонару этапу Кантынэнтальнага кубка, заняўшы 2-е месца. Цягам сэзону 2014—2015 гадоў ён тройчы трапляў у лік трох найлепшых у спаборніцтвах Кантынэнтальнага кубка. 14 лютага 2015 году здабыў першыя пункты заліку Кубка сьвету, заняўшы ў Вікерсуне 29-е месца. У сьнежні таго ж году паўтарыў гэты ж вынік на Турнэ чатырох трамплінаў у Обэрстдорфе. Наступныя некалькі гадоў Пашке здабыў некалькі перамогаў на этапах Кантынэнтальнага кубка, але на Кубку сьвету выступаў блага.

 
Пашке на спаборніцтвах у 2017 годзе.

На летнім Кантынэнтальным кубку 2019 году двойчы займаў 2-е месца і тройчы 3-е месца. Усю сэрыю спартовец завяршыў на 3-м радку ў генэральнай клясыфікацыі. У зімовым сэзоне 2019—2020 гадоў браў удзел ува ўсіх спаборніцтвах Кубка сьвету, рэгулярна набіраючы пункты. У сваім найлепшым выступе 11 студзеня 2020 году заняў 8-ы радок, а на подыюм трапляў толькі ў камандных выступах. У сэзоне Кубка сьвету 2020—2021 гадоў пераважна займаў месцы ў першай і другой дзясятцы. На першых спаборніцтвах у Ніжнім Тагіле і другіх у Энгельбэргу, якія ладзіліся ў сьнежні 2020 году, лыжнік фінішаваў на найвышэйшым для сябе ў сэзоне 5-м месцы. Таксама ў сьнежні, у веку 30 гадоў, дэбютаваў на чэмпіянаце сьвету па палётах на лыжах, дзе ў індывідуальным заліку быў толькі 11-ы, але ў камандных спаборніцтвах поруч з Канстантынам Шмідам, Маркусам Айзэнбіхлерам і Карлам Гайгерам здабыць срэбраны мэдаль. На чэмпіянаце сьвету па лыжных спаборніцтвах 2021 году ў складзе мужчынскай камандзе здабыў залаьы мэдаль. У сэзоне 2021—2022 гадоў Кубка сьвету тройчы трапляў у дзясятку, а таксама ўзяз удзел у спаборніцтвах у скачках на лыжах на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году, дзе быў 30-м. Далей выступы пагоршылі і частку наступнага сэзону Пашке выступаў на этапах Кантынэнтальнага кубка.

Спартовец здабыў перамогу ў агульным заліку летняга Гран-пры Кантынэнтальнага кубка. 25 лістапада 2023 году ўпершыню трапіў на п’едэстал асабістага заліку Кубка сьвету, заняўшы 2-е месца на пачатковым этапе сэзону 2023—2024 гадоў у фінскай Руцы. Такім чынам, у веку 33 гадоў і 189 дзён ён стаў найстарэйшым скакуном у гісторыі, які ўпершыню ў кар’еры трапіў на п’едэстал[1]. У пачатку зімовага сэзону рэгулярна фінішаваў у першай дзясятцы на спаборніцтвах Кубка сьвету. 16 сьнежня 2023 году ў Энгельбэргу атрымаў першую ў кар’еры перамогу на этапе Кубка сьвету[2]. У студзені 2024 году трымаўся 8-га радку агульнага заліку, аднак паводле вынікаў сэзону фінішаваў 10-м. На чэмпіянаце сьвету па палётах на лыжах 2024 году ў камандных спаборніцтвах узяў бронзавы мэдаль. Сэзон 2024—2025 году пачаў зь перамогі ў Лілегамэры ў зьмяшанай камандзе. У наступныя дні сьвяткаваў сваю другую перамогу на этапах Кубка сьвету.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць