Пірасыкаба

горад у Бразыліі

Пірасыка́ба (па-партугальску: Piracicaba) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 407 тысяч чалавек[2].

Пірасыкаба
Герб Пірасыкабы Сьцяг Пірасыкабы
Дата заснаваньня: 1767
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 1378,069 км²
Вышыня: 547 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 19
Геаграфічныя каардынаты: 22°43′30.5940″ пд. ш. 47°38′57.5768″ з. д. / 22.725165° пд. ш. 47.649326889° з. д. / -22.725165; -47.649326889Каардынаты: 22°43′30.5940″ пд. ш. 47°38′57.5768″ з. д. / 22.725165° пд. ш. 47.649326889° з. д. / -22.725165; -47.649326889
Пірасыкаба на мапе Бразыліі
Пірасыкаба
Пірасыкаба
Пірасыкаба
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.piracicaba.sp.gov.br/

Гісторыя

рэдагаваць

У 1766 годзе Антонію Карэа Барбоза, які на загад быў прызначаны на стварэньне паселішча ля ліману ракі Пірасыкаба, абраў месца за 90 км ад ліману. Афіцыйнай датай закладу паселішча лічыцца 1 жніўня 1767 году, з падпарадкаваньнем гораду Іту[3]. У 1784 году вёска выйшла з-пад улады Іту[3]. Статус гораду быў здабыты ў 1856 годзе, а сваё сучаснае імя было набытае ў 1877 годзе, дзякуючы тагачаснаму радніку і будучаму прэзыдэнту Прудэнці дэ Марайсу[3]. У 1944 годзе ў месцы было заснаванае аднайменнае біскупства[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць