Пі́пы (Pipinae) — падсямейства бясхвостых земнаводных падатраду безьязыкіх. Адзіны род (Pipa) аб'ядноўвае 5—7 відаў.

Піпы
Сурынамская піпа (Pipa pipa)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
АтрадБясхвостыя
ПадатрадБезьязыкія
СямействаПіпавыя
ПадсямействаПіпы
РодПіпы
Бінамінальная намэнклятура
Pipa

Даўжыня да 20 см; самкі буйнейшыя за самцоў. Цела шырокае, пляскатае. Морда завостраная. Вочы без павекаў. Пярэднія ногі з 4 доўгімі пальцамі бяз плавальных перапонак, заднія даўжэйшыя, з 5 пальцамі, злучанымі перапонкай.

Пашыраны ў тропіках Паўднёвай Амэрыкі. Жывуць у прэсных вадаёмах і каля іх. Кормяцца дробнымі бесхрыбетнымі.

Размнажэньне найбольш вывучана ў піпы сурынамскай: яйцы (да 114) з дапамогай самца трапляюць у ячэйкі яйцаклада, які самка выварочвае сабе на сьпіну. Ячэйкі глыбынёю да 15 мм прыкрыты скурыстымі вечкамі, пад якімі ідзе разьвіцьцё яйкаў і фармаваньне апалонікаў, пасьля чаго зь ячэек выходзяць сфармаваныя жабяняты, а самка ліняе, мяняючы скуру.

  • Pipa arrabali
  • Pipa aspera
  • Pipa carvalhoi
  • Pipa myersi
  • Pipa parva
  • Pipa pipa
  • Pipa snethlageae