Пётар Бурэц

беларускі дудар
(Перанакіравана з «Пётр Бурэц»)

Пётар Бурэ́ц (прыблізна 1860, вёска Асінаўка, Дзісенскі павет, Глыбоцкі раён — прыблізна 1940, Асінаўка) — знакаміты дудар.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дудар з Глыбоччыны інфармацыю пра якога выявіў музыкант і дасьледчык Зьміцер Сасноўскі, падчас эспэдыцыі 2007 году. Інфарматарамі сталі жыхары вёскі Асінаўка — Мікола Караткевіч (1932 г.н., вучань Пятра Бурца), жонка Міколы Караткевіча — Эмілія Караткевіч 1924 г.н. і Васіль Радзюш (цымбаліст віртуоз зь вёскі Івесь, Глыбоцкага раёну 1928 г.н.)[1].

Па словах інфарматараў Пётар Бурэц быў культурнай знакамітасьцю ўсёй ваколіцы. Граў на дудзе зь вялікім мехам. Падчас граньня сьпяваў прыпеўкі. Меў прыгожы голас. Слухаць дудара прыходзілі цэлымі вёскамі. Пётар Бурэц ладзіў канцэрты каля сваёй хаты. Паслухаць дудара прыходзілі, між іншым, польскія жаўнеры з пагранічнай заставы (стражніцы). Польская стражніца была ў Асінаўцы — KOP “Osinówka” і існавала з 1925 да 1939 году[1].

Вядомае месца пахаваньня Пятра Бурца. Гэта мясцовыя могілкі ў вёсцы Асінаўка. Дудар пахаваны ў адной магіле з жонкай Паўлінай. Гады нараджэньня і сьмерці не ўказаныя[1].

  1. ^ а б в [http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/308-pjotr-burets-dudar-malavyadomy-i-dobra-vyadomy ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ГЛЫБОЦКАГА РАЁНУ]