Пётар з Дусбургу

(Перанакіравана з «Пётар з Дуйсбургу»)

Пётар з Дусбургу (таксама Пётар з Дуйсбургу, Пётар Дзюзбург; сярэдзіна XIII ст. — па 1330) — храніст і брат-сьвятар Тэўтонскага ордэну, аўтар Хронікі Прускай зямлі на лацінскай мове.

Пётар з Дусбургу
Дата нараджэньня XIII стагодзьдзе
Дата сьмерці XIV стагодзьдзе
Занятак гісторык, пісьменьнік

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў або зь месту Дуйсбургу на Райне, або з галяндзкага Дусбургу, які зь першай паловы XIII стагодзьдзя знаходзіўся на тэрыторыі балею Ўтрэхту Тэўтонскага ордэну.

Асноўны твор — Хроніка Прускай зямлі, даведзеная да 1326 году з дадаткамі да 1330 году. Хроніка захавалася толькі ў сьпісах XV стагодзьдзя, у ёй зьмяшчаецца вайсковая гісторыя Ордэна ў Прусіі, апісваюцца прусы і іхныя паганскія культы.

У гэтай хроніцы аўтар двойчы (пад 1296 і 1305 гадамі) пішучы пра змаганьне нямецкіх рыцараў зь літоўскімі (ліцьвінамі) заўважаў, што апошнія былі «рускімі»[1].

  1. ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск, 2000. С. 37.