Пётар Сушко
Пётар (Пятро) Сушко (1 студзеня 1937, вёска Сушкі, Мёрскі раён — 20 лістапада 1996) — беларускі паэт, перакладчык, сябра Саюзу пісьменьнікаў з 1984 году.
Пётар Сушко | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1937 |
Памёр | 20 лістапада 1996 (59 гадоў) |
Бацькі | Павел Міхайлавіч Сушко[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт |
Жанр | байка, фэльетон[d], пародыя і эпіграма |
Мова | беларуская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацаваў у Мёрскай раённай газэце (1966–1968), карэспандэнтам газэты “Віцебскі рабочы” (1968–69). Пераехаў у Менск, быў літсупрацоўнікам газэты “На страже Октября” (1969–70), “Звязда” (1970–73), часопісу “Вожык” (1973–77). У 1977–80 гадах быў рэдактарам аддзелу літаратуры часопісу “Вожык”, у 1980–87 гадах — адказным сакратаром штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1989 году працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве “Полымя”.
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў у 1954 годзе ў Мёрскай раённай газэце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюраў, вершаваных фэльетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восьці напагатоў» (1978), «Парнаская кузьня» (1981).
Яго кніга «Паэтычнае веча» — першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санэтаў, якія вызначаюцца глыбокім філязофскім зьместам. Плённа працаваў і ў лірыцы. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санэтаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуцэцяў, узнёсласэцю думак, арыгінальнасэцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорных тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), вянок гумарыстычных актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псэўд. Кірша Рымар).
Памяць
рэдагаваць- У 2000 годзе на будынку Мёрскай сярэдняй школы №1 усталявана мэмарыяльная дошка.
Літаратура
рэдагаваць- Сушко Пятро // Беларуская энцыкляпедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 15. — С. 300.
- Сушко Пятро // Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С.454.