Пётар Кахоўскі
Пётар Кахоўскі (па-расейску: Пётр Григорьевич Каховский) (1797 або 1799—1826) — расейскі дваранін, дзекабрыст, забойца (1825) генэрала Міларадавіча й камандзіра лейб-ґвардыі Ґрэнадэрскага палка Мікалая Сьцюрлера (1786 — 1825).
Пётар Кахоўскі | |
па-расейску: Петръ Григорьевичъ Каховскій[a] | |
Дата нараджэньня | 1797 (або 1799) |
---|---|
Месца нараджэньня | Смаленская губэрня |
Дата сьмерці | 13 (25) ліпеня 1826 |
Месца сьмерці | Санкт-Пецярбург |
Прычына сьмерці | павешаньне[d] |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя |
Месца вучобы | |
Занятак | вайсковец |
Пётар Кахоўскі паходзіў са зьбяднелых дваранаў Смаленскае ґубэрні. Ён нарадзіўся ў 1797 годзе (або ў 1799 годзе[1] ў сяле Праабражэнскім, вучыўся ў пансіёне пры Маскоўскім унівэрсытэце: «па-расейску, па-нямецку і па-француску чытаць, пісаць і казаць умее, гісторыю, ґеаґрафію і арыфметыку ведае». Па прызнаньні самога Кахоўскага, на фармаваньне ягоных думкаў паўплывала дзіцячае вывучэньне «грэкаў і рымлянаў», «нядаўнія перавароты ў кіраваньнях Эўропы» і знаходжаньне за мяжою ў 1823—1824 гг. У 1816 годзе Кахоўскі паступіў на вайсковую службу ў лейб-ґвардыі еґерскі полк юнкерам, але за «шум і розныя нядобрапрыстойнасьці… неплацёж грошай у кандытарскую краму й ленасьць да службы» быў разжалаваны ў радавыя і ў 1817 годзе адпраўлены на Каўказ, дзе за выдатную службу зноў зроблены ў юнкерам. Даслужыўшыся да паручніка, у 1821 годзе Кахоўскі па хваробе атрымаў адстаўку. Моцна бедаваў, быў вельмі самотны, бяз роднасных сувязяў і сяброў.
У 1825 годзе прыехаў у Пецярбург, намерваючыся адправіцца ў Грэцыю, каб ваяваць за яе незалежнасьць. Маючы «палкі характар, гатовы на самаадданасьць» (Кандрат Рылееў) і свабодалюбнасьць («я і ў ланцугах буду вечна вольны»), быў прыняты ў Паўночнае таемнае грамадства. Кахоўскі лічыў неабходным зьнішчэньне самадзяржаўнай ўлады, зьнішчэньне ўсёй царскай дынастыі і ўсталяваньне рэспублікі. Кахоўскага, як зусім самотнага чалавека, дзекабрысты азначылі царазабойцам. 14 сьнежня прыняў удзел у збройным выступленьні на Сэнацкае плошчы Кахоўскі забіў пецярбурскага ґенэрал-ґубэрнатара Міларадавіча й палкоўніка Сьцюрлера, параніў сьвіцкага афіцэра, але не вырашыўся забіць новага цара.
Быўшы ў зьняволеньні, на сьледзтве і на судзе паводзіў сябе дзёрзка, адкрыта выказваючыся пра недахопы расейскага дзяржаўнага ладу й непахвальна характарызуючы імпэратараў Аляксандра I і Мікалая I. У ліку пяці дзекабрыстаў быў павешаны. Сарваўшыся з завесы з-за неспрактыкаванасьці ката, быў павешаны другасна. Дакладнае месца пахаваньня Кахоўскага невядома.
Адрасы ў Санкт-Пецярбургу
рэдагаваць- 1825 год — гасьцініца «Нэапаль» — набярэжная Екацярынінскага каналу, 79.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Петр Григорьевич Каховский БИОГРАФИЧЕСКИЙ УКАЗАТЕЛЬ - ХРОНОС
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіцкі Н. М. Кахоўскі // Расейская даўніна. — 1874. — Т. 11. — № 9. — С. 179-180.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Правапіс у адпаведнасьці з правапісам прынятым да 1971 году ў Расеі. Сучасны правапіс імя: Петр Григорьевич Каховский