Вярхоўны крымінальны суд (Расейская імпэрыя)
Вярхоўны крымінальны суд — вышэйшы надзвычайны судовы орган Расейскай імпэрыі. Ствараўся для правядзеньня палітычных працэсаў дзекабрыстаў (1826), Дзьмітрыя Каракозава (1866), А. К. Салаўёва (1879) і інш. З 1906 судовы орган, які разглядаў буйныя крымінальныя справы як 1-я судовая інстанцыя.