Пяхорка
Пяхорка (Пяхра́) — рака ў Маскоўскай вобласьці і Маскве, левы прыток Масквы-ракі. Агульная даўжыня — 42 км, плошча вадазбору — 513 км². Выток — за 1,5 км на поўнач ад мікрараёну Лукіна (Балашыха). Кірунак плыні амаль строга з поўначы на поўдзень. На рацэ разьмешчаныя месты: Балашыха і яе мікрараён Жалезнадарожны, пасёлкі гарадзкога тыпу Таміліна і Краскова, а таксама раён Масквы Някрасаўка. Пяхорка ўпадае ў Маскву-раку ў раёне места Жукоўскі, за 4 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Быкава.
Пяхорка (Пяхра) | |
Рака Пяхорка ля плятформы Таміліна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | 1,5 км на поўнач ад мікрараёну Лукіна (Балашыха) |
Вусьце | Масква-рака |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Маскоўская вобласьць |
Даўжыня | 42 км |
Плошча басэйну | 513 км² |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПяхорка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў