Дзедаўшчына
Дзедаўшчы́на — адносіны паміж вайсковаслужбоўцамі, якія праходзяць тэрміновую службу. Мае незаконны характар. Адносіны заснаваныя на прыніжэньні (душэўнай або цялеснай) старымі вайсковаслужбоўцамі пазьней прыйшоўшых на службу (г. зв. «духаў»). Падзел адбываецца па тэрміне службы. Найбольшую ўладу маюць «дзяды», г. зн. вайсковаслужбоўцы, якія скора пойдуць на «дзембель». На Беларусі дадзеныя адносіны забаронены і караюцца па законе.
Духі
рэдагавацьДух — назва ў дзедаўшчыне чалавека, які толькі пачаў службу ў войску. Духамі называюць асоб у карантыне, якія толькі прыехалі ў вайсковую частку. У карантыне знаходзяцца два ці тры тыдні. Пасьля засяленьня ў агульны барак (казарма) духам дзяды даюць тры залатыя дні. У той час духаў ніхто не чапае. Пасьля трох дзён духаў пачынаюць біць усе насельнікі бараку. Праўны стан духа: Дух ня мае ніякіх правоў. Пасьля месяца або больш (можа да двух месяцаў) дзяды даюць наступную ступень для духаў — чэрап.
Чэрап
рэдагавацьЧэрап — назва асобы ў войску, якая праслужылі месяц ці два месяцы. Назва паходзіць ад прычоскі, якую яны носяць, бо яны ўсе лысыя. Чэрап мае права заходзіць у курылку, лускаць семкі. Іншых правоў ня мае, і іх стан нічым не адрозьніваецца ад духаў.
Слон
рэдагавацьСлон — назва асобы, якая праслужыла ў войску месяц і болей. Паходжаньне слова невядомае. Магчыма, паходзіць ад зэкаўскай гаворкі з Салавецкіх лягероў Гулагу, дзе работнікі НКУС называліся сланамі[a]. Слон павінен назіраць за духамі й чэрапамі. Пры адсутнасьці дзядоў можа поўнасьцю панаваць над духамі й чэрапамі. Дзед можа панаваць над сланамі. Усе сланы падзеленыя паміж дзядамі. За дурную службу дзед можа апусьціць свайго слана ў стан чэрапа навечна, бяз права быць у будучыні дзедам.
Дзед
рэдагавацьДзед — назва асобы, якая праслужыла ў войску адзінаццаць і болей месяцаў. Дзед пануе над усімі салдатамі: духамі, сланамі. Дзедам становіцца слон, які быў павышаны дзедам за сваю добрую службу. Стан дзеда дае поўнае вызваленьне ад пабояў і зьдзекаў. Дзед можа біць любога духа, чэрапа і слана.
Дзембель
рэдагавацьДзембель — назва дзеда, якому засталося служыць месяц ці меней. Мае ўсе правы дзеда.
Пэрыяды
рэдагавацьАхвіцэры беларускага войска выдумалі сваю назву для дзедаўскога падзелу салдат:
- першы пэрыяд — дух, чэрап
- другі пэрыяд — слон
- трэці пэрыяд — дзед
У выніку ў салдат паявілася прымаўка:
Пытаньне дзеда да духа: «Каму служыш?»
Адказ духа, чэрапа ці слана: «Служу трэцяму пэрыяду!!»
Заўвагі
рэдагаваць- ^ СЛОН — Соловецкие лагеря особого назначения
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|