Увасабленьне
прадстаўленьне рэчы ці зьявы ў выглядзе асобы
(Перанакіравана з «Пэрсаніфікацыя»)
Увасабле́ньне (пэрсаніфікацыя) — разнавіднасьць мэтафары, якая заключаецца ў наданьні чалавечых уласьцівасьцей рэчам, прадметам, зьявам прыроды. Такое «ачалавечваньне» навакольнай рэчаіснасьці было ўласьцівае людзям у старажытнасьці на пачатковых стадыях іх разьвіцьця. Гэта знайшло адлюстраваньне ў фальклёрных творах — казках, легендах, байках і г. д. У сёньняшняй паэзіі ўвасабленьне — адзін з самых распаўсюджаных тропаў.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4