Пэгіда
Патрыятычныя эўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду[1][2][3] (па-нямецку: Patriotische Europäer gegen die Islamisierung des Abendlandes), скарочана Пэгіда — нямецкі нацыяналістычны, антыісламісцкі, ультраправы палітычны рух[4][5], заснаваны ў Дрэздэне ў кастрычніку 2014 року. Выступае за стрымліваньне іміграцыі, у прыватнасьці з мусульманскіх дзяржаваў. Аддзяленьні Пэгіды існуюць у некаторых іншых эўрапейскіх дзяржавах.
Пэгіда | |
Pegida | |
Дата ўтварэньня | 11 кастрычніка 2014 (10 гадоў таму) |
---|---|
Юрыдычны статус | зарэгістраванае таварыства |
Мэта | |
Месцазнаходжаньне | Дрэздэн, Нямеччына |
Афіцыйныя мовы | нямецкая |
Старшыня | Люц Бахман |
Сайт | http://pegida.de/ |
Мінуўшчына
рэдагаваць«Пэгіда» заснаваная ў кастрычніку 2014 року Люцам Бахманам[6] пасьля таго, як ён стаў сьведкам дрэздэнскіх нападаў салафістаў на прыхільнікаў Працоўнай партыі Курдыстану, якія выступалі супраць Ісламскай дзяржавы Сырыі і Леванту[7][8].
Першая дэманстрацыя «Пэгіды» прайшла ў Дрэздэне 20 кастрычніка 2014 року і была нешматлікай[9][10], аднак неўзабаве колькасьць удзельнікаў пачала ўзрастаць і 1 сьнежня склала 7500 чалавек, а 8 сьнежня — 10 000[10][11].
19 сьнежня 2014 «Пэгіда» была зарэгістраваная ў Дрэздэне. 21 студзеня 2015 заснавальнік арганізацыі Люц Бахман сышоў з пасады старшыні з-за крытыкі ягоных допісаў у Фэйсбуку[12], хоць пазьней высьветлілася, што ягонае фота ў абліччы Адольфа Гітлера было падробленае — вусы дамаляваныя ўжо пазьней[13]. Тым ня меней, былі згаданыя іншыя ягоныя допісы, дзе ён называў імігрантаў «жывёламі», «вырадкамі»[14] ды «адкідамі». 28 студзеня з арганізацыі выйшлі адказная за зносіны са СМІ Катрын Ертэль і яшчэ чатыры кіроўныя фігуры[15], якія пазьней заснавалі «Простую дэмакратыю для Эўропы(en)» дзеля адасабленьня ад скрайнасьці «Пэгіды»[16]. У лютым 2015 року Бахман быў пераабраны на пасаду старшыні[13].
Дэманстрацыі аднавіліся ў кастрычніку 2015 року з пачаткам Эўрапейскага міграцыйнага крызісу[17][18].
13 чэрвеня 2016 Люц Бахман заснаваў Лібэральна-дэмакратычную народную партыю (ням. Freiheitlich Direktdemokratische Volkspartei)[19].
23 сьнежня 2016 прадстаўнікі чатырнаццаці блізкіх па духу эўрапейскіх рухаў на сустрэчы ў Чэхіі падпісалі так званую «Праскую дэклярацыю» з сьцьвярджэньнем пра тое, што «гісторыя заходняй цывілізацыі неўзабаве скончыцца праз ісламскую заваёву Эўропы», утварыўшы кааліцыю «Фартэцыя Эўропа» супраць такога зыходу.
Рэакцыі
рэдагавацьГрамадзкая думка
рэдагавацьПаводле апытаньня, праведзенага інстытутам Эмніду ў сьнежні 2014 року, 53% усходніх і 48% заходніх немцаў выказалі падтрымку дэманстрацыям «Пэгіды». 43% усіх апытаных палічылі, што пратэсты «Пэгіды» найперш накіраваныя супраць распаўсюджваньня ісламу, 33% назвалі ўдзельнікаў гэтых дэманстрацыяў пераважна правымі экстрэмістамі[20].
Апытаньне TNS Infratest, праведзенае на замову нямецкага часопісу «Der Spiegel» у сьнежні 2014 року, паказала, што 65% апытаных лічаць, што нямецкі ўрад ня ўлічвае іхнюю заклапочанасьць што да палітыкі прытулкаў ды іміграцыі. 34% пагадзіліся з думкай пра ўзрастаньне ісламізацыі Нямеччыны, а 28% выказалі нязгоду[21].
18 сьнежня 2014 інстытут «Форса» правёў апытаньне, у якім 67% усіх рэспандэнтаў назвалі небясьпеку ісламізацыі Нямеччыны перабольшанай, а 29% выказалі значны рост ісламскага ўплыву і ўхвалілі правядзеньне адпаведных дэманстрацыяў. 13% сказалі, што будуць удзельнічаць у пратэстах у сваіх мясьцінах, 10% згодныя падтрымаць антыісламісцкую партыю на выбарах[22].
Апанэнты
рэдагавацьКанцлерка Ангела Мэркель раскрытыкавала «Пэгіду» за «прадузятасьць, няветлівасьць, нават нянавісьць у сэрцах ейных лідэраў»[23]. Пазыцыю «Пэгіды» па большасьці пытаньняў ухвалілі міністар унутраных справаў Томас дэ Мэзьер[24], лідэр партыі Зьвяз за прагрэс і абнаўленьне Бэрнд Люке[25][26].
Супраць дзеяньняў «Пэгіды» выказаліся прадстаўнікі Цэнтральнай рады жыдоў у Нямеччыне[27], Цэнтральнай рады мусульманаў у Нямеччыне, лютэранскага сьвятарства[28].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «PEGIDA: Understanding the Emergence and Essence of Nativist Protest in Dresden».
- ^ «PEGIDA in Germany».
- ^ «The Pegida Movement and German Political Culture: Is Right-Wing Populism Here to Stay?».
- ^ Pegida: what does the German far-right movement actually stand for? (анг.) // The Guardian, 6 студзеня 2015 г. Праверана 16 студзеня 2015 г.
- ^
- Alexander I. Stingl The Digital Coloniality of Power: Epistemic Disobedience in the Social Sciences and the Legitimacy of the Digital Age. — Lexington Books, 2015. — ISBN 978-1-4985-0193-4
- «PEGIDA: Understanding the Emergence and Essence of Nativist Protest in Dresden».
- «PEGIDA in Germany».
- «The Pegida Movement and German Political Culture: Is Right-Wing Populism Here to Stay?».
- Enes Bayraklı, Farid Hafez European Islamophobia Report 2015. — SETA, 2016. — С. 56. — ISBN 978-605-4023-68-4
- Helen Margetts, Peter John, Scott A. Hale, Taha Yasseri Political turbulence: how social media shape collective action. — Princeton, New Jersey: Princeton University Press, 2016. — С. 3. — ISBN 9780691159225
- Greg Albo, Leo Panitch. The Politics of the Right: Socialist Register 2016. — Monthly Review Press, 2015. — С. 5. — ISBN 978-1-58367-575-5
- Shannon Latkin Anderson. Immigration, Assimilation, and the Cultural Construction of American National Identity. — Taylor & Francis, 2015. — С. 16. — ISBN 978-1-317-32875-9
- ^ Estimated 15,000 people join ‘pinstriped Nazis’ on march in Dresden (анг.) // The Guardian, 15 сьнежня 2014 г. Праверана 4 студзеня 2015 г.
- ^ Pro-ISIS radicals with machetes, knives attack Kurds in Germany (анг.) // RT.com, 8 кастрычніка 2014 г. Праверана 16 студзеня 2015 г.
- ^ PEGIDA-Erfinder: Wir hören erst auf, wenn die Asyl-Politik sich ändert! - Dresden (ням.). Bild.de (1 сьнежня 2014). Праверана 17 лютага 2015 г.
- ^ SPIEGEL Staff. The End of Tolerance? Anti-Muslim Movement Rattles Germany (анг.) // Der Spiegel, 21 сьнежня 2014 г. Праверана 3 студзеня 2015 г.
- ^ а б In German City Rich With History and Tragedy, Tide Rises Against Immigration (анг.) // New York Times, 7 сьнежня 2014 г. Праверана 16 сьнежня 2014 г.
- ^ Patriotic Europeans Against the Islamisation of the West quickly gathering support in Germany (анг.) // Sydney Morning Herald, 16 сьнежня 2014 г. Праверана 16 сьнежня 2014 г.
- ^ German populist leader quits after Hitler pose emerges (анг.) Financial Times Праверана 21 студзеня 2015 г.
- ^ а б Pegida head Lutz Bachmann reinstated after furore over Hitler moustache photo (анг.) // The Guardian, 23 лютага 2015 г. Праверана 31 кастрычніка 2015 г.
- ^ PEGIDA founder Bachmann quits after Hitler mustache photo (анг.) // DW, 21 студзеня 2015 г.
- ^ Germany Pegida: Leader Kathrin Oertel quits protest group (анг.) BBC News Праверана 28 студзеня 2015 г.
- ^ Kate Connolly. Former Pegida head starts ‘less radical’ splinter group (анг.) // The Guardian, 3 лютага 2015 г. Праверана 16 лютага 2015 г.
- ^ Anti-Immigrant Violence in Germany Spurs New Debate on Hate Speech (анг.) // New York Times, 21 кастрычніка 2015 г. Праверана 22 кастрычніка 2015 г.
- ^ Warnings over resurgence of German far-Right movement Pegida sparked by refugee crisis (анг.) // The Daily Telegraph, 20 кастрычніка 2015 г. Праверана 22 кастрычніка 2015 г.
- ^ Dresden: Pegida-Anhänger gründen offenbar eigene Partei (ням.) FAZ.NET Праверана 19 ліпеня 2016 г.
- ^ Deutsche vermuten Neonazis und besorgte Bürger hinter PEGIDA (ням.) // Presseportal, 11 сьнежня 2014 г. Праверана 11 лютага 2015 г.
- ^ Spiegel-Umfrage zur Flüchtlingspolitik: Deutsche fühlen sich von Regierung übergangen. (ням.) // Der Spiegel, 13 сьнежня 2014 г. Праверана 11 лютага 2015 г.
- ^ stern-Umfrage: 13 Prozent der Deutschen würden für Pegida marschieren. (ням.) // Stern, 1 студзеня 2015 г. Праверана 11 лютага 2015 г.
- ^ Angela Merkel issues New Year’s warning over rightwing Pegida group (анг.) // The Guardian, 30 сьнежня 2014 г. Праверана 2 студзеня 2015 г.
- ^ Protest-Märsche: De Maizière zeigt Verständnis für Pegida-Demonstranten (ням.) // SPIEGEL Online, 12 сьнежня 2014 г. Праверана 16 сьнежня 2014 г.
- ^ Anti-Islam 'Pegida' march in German city of Dresden (анг.) // BBC, 16 сьнежня 2014 г. Праверана 16 сьнежня 2014 г.
- ^ German Eurosceptics embrace anti-Islam protests (анг.) // The Telegraph, 10 сьнежня 2014 г. Праверана 16 сьнежня 2014 г.
- ^ German Council of Jews chairman condemns "immensely dangerous" PEGIDA movement (анг.) // Deutsche Welle, 20 сьнежня 2014 г. Праверана 22 сьнежня 2014 г.
- ^ Bischof will ehrlichen Dialog mit Muslimen über IS (ням.) // Die Welt, 24 сьнежня 2014 г. Праверана 28 сьнежня 2014 г.