Пункт (баскетбол)
Пункты, ачкі (па-ангельску: points) — паказчык у баскетболе, які выкарстоўваецца для вызначэньня пераможцы гульні. За штрафны кідок камандзе налічваецца адзін пункт, за трапляньне па-за дугі (ФІБА: 6,75 м, НБА: 7,24 м) — 3 пункты, усе астатнія кідкі вызнаюцца як 2 пункты. У НБА трапляньне па-за дугі афіцыйна было прызнана толькі ў сэзоне 1979—1980 гадоў, а ў спаборніцтвах ФІБА — у 1984 годзе, хаця ўпершыню было ўведзена ў АБА ў сэзоне 1967—1968 гадоў. Каманда, якая набрала большую колькасьць пунктаў, перамагае ў матчы. Вядзецца статыстыка гульца і каманды па пунтам за гульню (па-ангельску: points per game(PPG)). Гэты паказчык адлюстроўвае эфэктыўнасьць баскетбаліста пры гульні ў атацы.