Блёкшот (баскетбол)
Блёк-шот (па-ангельску: blocked shot — заблякаваны кідок) — баскетбольны тэрмін, які азначае блякаваньне па правілах гульцом абароны кідка суперніка. Звычайна блякуючымі гульцамі зьяўляюцца гульцы першай лініі — цэнтравыя і цяжкія форварды. Але і тыя, хто гуляе на іншых пазыцыях, але мае добры скачок і каардынацыю маюць таксама найлепшыя паказчыкі. Блёк — паказчык, які вызначае дзеяньні баскетбалістаў у абароне.
Рэкорды па блёк-шотах у НБА
рэдагаваць- Найбольшая колькасьць блёк-шотаў за гульню: Элмар Сьміт (17)
- Найбольшая колькасьць блёк-шотаў за палову гульні: Элмар Сьміт, Джордж Джонсан, Манутэ Бол (па 11)
- Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у сярэднім за гульню за сэзон: Марк Ітан (5,56)
- Найбольшая колькасьць блёк-шотаў за кар’еру: Хакім Аладж'ювон (3830)
- Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у сярэднім за гульню за кар’еру: Марк Ітан (3,50)
- Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у матчы фіналу НБА: Дуайт Ховард (9)
- Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у матчы плэй-оф: Марк Ітан, Хакім Аладж’ювон, Эндру Байнам (по 10)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |