Пулай

элемэнт жаночага эрзянскага адзеньня

Пулай — элемэнт эрзянскага народнага жаночага касьцюма, які насілі на поясе.

Барадуліна Ліда ў эрзянскім касьцюме. Саранск, 1917. На сьцёгнах павязаны пулай.

Апісаньне

рэдагаваць

Традыцыйны народны касьцюм, які захаваўся ў шматлікіх сёлах Мардовіі і традыцыйнага пражываньня эрзян за межамі рэспублікі. У цяперашні час апранаецца з нагоды сьвят і важных падзей. Касьцюмы, якія захоўваюцца дасюль, перадаюцца ад маці дачкам[1].

Жаночы касьцюм звычайна вырабляўся зь белай тканіны і складаўся з доўгай белай кашулі, падабранай поясам, званым пулай. Спадніцу дапаўняў чырвоны або блакітны фартух з каўняром накшталт кафтана без рукавоў. Касьцюм звычайна быў упрыгожаны вышыўкай з выкарыстаньнем ракавінак[2]. Пулай пры гэтым быў неад’емнай часткай эрзянскай дзяўчыны. Дзяўчына пачынала насіць яго ў падлеткавым узросьце і насіла да старэйшага ўзросту.

Пула — гэта тканы пояс-валік, выкананы з конскага воласу і воўны, які можа важыць ад трох да пяці кіляграм. Пулай насілі на сьцёгнах па-над кашуляй[3]. Адрозьніваюць пулай двух відаў: без валіка (пулоааркс, цёкакаркс) і з валікам (пулагай, пулай, пулакш). У яго аснове — прастакутны кавалак кардона або лямца даўжынёй 20-30 см. Бачны бок упрыгожвалі вышыўкай, плоскімі гузікамі, ракавінамі, пазумэнтам, махрамі зь медных ланцужкоў і каляровых пацерак. Каб ніткі ня блыталіся, пулай вымочваюць у адмысловым растворы.

Дарослая жанчына не магла зьявіцца на людзях без пулая, гэта прыраўноўвалася зьяўленьню без адзеньня. Жанчыны не здымалі яго нават летам падчас працы ў полі. Пулай меў сакральнае магічнае значэньне і выконваў ахоўныя функцыі абярэга: благое вока заблытвалася ў чорных тугіх нітках і не магло зрабіць жанчыну бясплоднай. Дадаткова ён служыў і для ўцяпленьня, зьберагаючы жанчыну ад прастуды і пераахаладжэньня нырак. Цяжкі пулай рабіў цела жанчыны больш моцным, а сьцёгны й ікры больш круглявымі[4].

На Сусьветнай выставе ў Парыжы жаночы эрзянскі касіцюм, прывезены Макарам Яўсеевым, быў уганараваны залатым мэдалём.

У жаночым пахавальным касьцюме пулай адсутнічаў.

  1. ^ Mordovia is a nationality of people. Mordva characteristic features. gigafox.ru. Праверана 2020-03-28 г.
  2. ^ Mordovija yra žmonių pilietybė. Mordva būdingi bruožai. gigafox.ru. Праверана 2020-03-28 г.
  3. ^ Набедренное украшение-пулай. www.museum.ru. Праверана 2020-03-28 г.
  4. ^ САМОБЫТНОСТЬ КУЛЬТУРЫ МОРДОВСКОГО НАРОДА. school-science.ru. Праверана 2020-03-28 г.