Псалмяры
«Псалмяры», «Псальмяры» — хрысьціянскі музычны гурт зь Менску.
«Псалмяры» | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | з 1998 |
Адкуль | Менск |
Мова | расейская, беларуская, ангельская |
Жанр(ы) | праслаўленьне |
Выдавец | ONYXrecords |
Удзельнікі | Зьміцер Пятроўскі — лідар-вакал, клявішныя Кацярына Пятроўская — скрыпка Зьміцер Варэнік — гітара Анатоль Каляда — ударныя Ільля Іваноў — бас Уладзімер Рачкевіч — гукарэжысэр |
http://www.serafim.narod.ru/Psalmyary.htm |
Склад Рэдагаваць
- Зьміцер Пятроўскі — лідар-вакал, клявішныя
- Кацярына Пятроўская — скрыпка
- Зьміцер Варэнік — гітара
- Анатоль Каляда — ударныя
- Ільля Іваноў — бас
- Уладзімер Рачкевіч — гукарэжысэр
Утварэньне Рэдагаваць
У 1998 годзе частка музыкаў, якія складалі групу праслаўленьня менскай царквы «Ісуса Хрыста», прынялі запрашэньне пастара Вэніяміна Бруха і цалкам прысьвяцілі сябе музычнай дзейнасьці. Напачатку гурт склалі лідар музычнага служэньня царквы Зьміцер Пятроўскі, гітарыст Зьміцер Варэнік і басыст Ільля Іваноў, астатнія дадаліся пазьней.
Узнагароды Рэдагаваць
У 2005 годзе атрымалі гран-пры конкурсу вакальна-інструмэнтальных ансамбляў, прысьвечанага памяці Ўладзімера Мулявіна, які праходзіў у межах міжнароднага фэсту «Залаты шлягер-2005»[1].
Дыскаграфія Рэдагаваць
- «Двигайся, Господь!» (2001)
- «Любимые песни поклонения-1» (2002)
- «Покажи мне небеса» (2003)
- «Brighter then sunshine» (2003)
- «Любимые песни поклонения-2» (2004)
- «Лицом к лицу» (2005)
- «На Беларусі Бог жыве» (2005)
- «Оглянись вокруг» (2006)[2]
- «13 желаний» (2008)[3]
Складанкі Рэдагаваць
- «Беларускі хрысьціянскі хіт-1»[4]
- «Беларускі хрысьціянскі хіт-2»[5]
Крыніцы і заўвагі Рэдагаваць
- ^ Конкурс имени Владимира Мулявина(рас.). «Псалмяры». Праверана 8 лістапада 2010 г.
- ^ Альбомы(рас.). «Псалмяры». Праверана 8 лістапада 2010 г.
- ^ Христианская группа «Псалмяры» выпустила новый альбом(рас.) Культура. Мегапортал христианских ресурсов «Invictory» (8 ліпеня 2008). Праверана 8 лістапада 2010 г.
- ^ Беларускі Хрысьціянскі Хіт. «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Праверана 8 лістапада 2010 г.
- ^ Анатоль Мяльгуй (студзень 2009) У імя Хрыста, у імя Беларусі!. Газэта «Беларус» № 552. Праверана 8 лістапада 2010 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Афіцыйная бачына(рас.)