Прыярытэт дыяфрагмы
Прыярытэт дыяфрагмы — рэжым работы сучаснага фотаапарата з аўтаматычным вымярэньнем экспазыцыі. У час гэтага рэжыму фатограф усталёўвае патрэбны лік дыяфрагмы, а працягласьць спрацоўкі затвора (вытрымку) абіраецца камэрай аўтаматычна на аснове вымярэньня асьветленасьці, чуйнасьці фотаматэр’ялу (для фотаапаратаў зь лічбавай матрыцай — чуйнасьці матрыцы) і зададзенай экспакарэкцыі.
Традыцыйна, гэты рэжым камэры азначаюць як Av (Aperture value), ці A.
Гэты рэжым выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі фатограф хоча сам кантраляваць глыбіню рэзкасьці і абэрацыі. Выстаўляючы малую адтуліну (вялікі лік дыяфрагмы), можна атрымаць большую глыбіню рэзкасьці, зьменшыць арэрацыі (да нейкая рубяжа). І наадварот, вялікая адтуліна дазваляе выдатна аддзяліць аб’ект ад фону ці надаць яму неабходную мяккасьць (гл. таксама бакэ).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |