Лік дыяфрагмы
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Дыяфра́гменны лік — значэньне назоўніка бягучай апэртуры аб’ектыва. Вызначаецца стасункам уваходнага зрэнка да задняй фокуснай адлегласьці f’/D.
Чым вышэйшая лічба дыяфрагмы, тым больш вузкая адносная адтуліна, і тым меней сьвятла трапляе на стужку ці матрыцу лічбавага фотаапарату. Паколькі плошча круга прапарцыйная квадрату яго радыюса, пры зьмяненьні дыяфрагмы на квадратны корань з 2 асьветленасьць кадра зьмяншаецца ўдвая. Напрыклад:
Дыяфрагма F/1.4 (≈ корань з 2).
- Квадратуем і атрымліваем 2.
- Кубуем і атрымліваем ≈2,8.
- Падвышаем да 4-й ступені — атрымліваем 4.
- Падвышаем да 5-й ступені — атрымліваем ≈5,6.
- Падвышаем да 6-й ступені — атрымліваем 8.
- І г. д.
Аб’ектывы фатакамэр градуюцца шкаламі дыяфрагмаў гэдак, каб пры пераходзе да суседняга значэньня шкалы асьветленнасьць кадра зьмянялася ў два разы. Шкалы дыяфрагмаў: 1; 1.4; 2; 2.8; 4; 5.6; 8; 11; 16 і г. д. У такім маркаваньні ёсьць значная выгада. Пры пераходзе з дыяфрагмы 5,6 на дыяфрагму 8 мы атрымліваем роўна ў два разы менш сьвятла й адпаведна да атрыманьня такой самай экспазыцыі павялічваем вытрымку ўдвая.
У сучасных камэрах лік дыяфрагмы можа быць зададзены з парамэтрам 1/3 ступені (EV), паколькі такі парамэтар супадае са шкалою сьветаадчувальнасьці фотаматэр’ялу ISO.
Тыповая троесная шкала f-лічбаў
рэдагаваць1.0 | 1.1 | 1.2 | 1.4 | 1.6 | 1.8 | 2 | 2.2 | 2.5 | 2.8 | 3.2 | 3.5 | 4 | 4.5 | 5.0 | 5.6 | 6.3 | 7.1 | 8 | 9 | 10 | 11 | 13 | 14 | 16 | 18 | 20 | 22 |
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Кулагин С. В., Апарин Е. М. Проектирование фото- и киноприборов. М.: Машиностроение, 1986.