Прыхільныя лікі
Прыхільныя лікі — два лікі, для якіх сума ўсіх дзельнікаў першага ліку (акрамя яго самога) роўная другому ліку і сума ўсіх дзельнікаў другога ліку (акрамя яго самога) роўная першаму ліку. Напрыклад 220 і 284:
220 дзеліцца на 1, 2, 4, 5, 10, 11, 20, 22, 44, 55 і 110; і 1 + 2 + 4 + 5 + 10 + 11 + 20 + 22 + 44 + 55 + 110 = 284 284 дзеліцца на 1, 2, 4, 71 і 142; і 1 + 2 + 4 + 71 + 142 = 220
Асобным выпадкам прыхільных лікаў зьяўляюцца дасканалыя лікі (сума дзельнікаў роўная яму самому): кожны дасканалы лік прыхільны сам сабе.
Прыхільныя лікі былі вынайдзеныя пасьлядоўнікамі Пітагора. Праўда піфагарэйцы ведалі толькі адну пару прыхільных лікаў — 220 і 284. Толькі праз шмат стагодзьдзяў Ойлер знайшоў яшчэ 65 пар прыхільных лікаў. Адна зь іх — 17296 і 18416. Але агульнага спосабу пошуку такіх пар няма дагэтуль.
Сярод усіх вядомых пар прыхільных лікаў абодва лікі або цотныя або няцотныя. Пары цотны-няцотны дагэтуль невядомыя, і не вядома, ці існуюць такія наогул. Усе вядомыя пары маюць прынамсі адзін агульны множнік.