Прыпаведны ліст
Прыпаведны ліст — форма вайсковага загаднага дакумэнта ў XVII ст. ў Рэчы Паспалітай.
Пад час ваенных дзеяньняў была неабходнасьць тэрміновага скліканьня войска. Так, харугвы кавалерыі (адзінай сталай арганізацыйнай і тактычнай адзінакай коньніцы нацыянальнага набору ў той час была рота, або харугва) наймаліся ў выпадку вайны толькі на падставе прыпаведнага ліста, ў якім акрэсьлівалася колькасьць людзей, памер жолду і працягласьць службы.
У дадатак да прыпаведнага ліста ротмістар мог атрымаць з казны некаторую суму грошай, для палягчэньня набору. Паводле закону, ротмістар павінны быў «аблятаваць» прыпаведны ліст (г. зн. — упісаць яго ў гарадзкія акты ў гарадзкім органе, які знаходзіўся бліжэй да месца фармаваньня роты).
Гетманы, і каралеўскі двор ведалі наперад ротмістраў. У Рэчы Паспалітай, якая ў XVII ст. часта вяла войны, было шмат падрыхтаваных, вывучаных і гатовых да службы прафэсійных жаўнераў. Ротмісты за кароткі час маглі сфармаваць новыя харугвы. Яны аднаўлялі харугвы, за хуткі час вэрбуючы вершнікаў з разьездамі, якіх самі асабіста ведалі. На зборы адводзіўся вельмі кароткі тэрмін. Так, соймавая пастанова 1620 году давала ротмістру на збор роты два месяцы, і ўсяго два тыдні, каб зь ёю прыбыць ў лягер.[1]
Зьвесткі пра прыпаведныя лісты сустракаюцца на працягу многіх войнаў і баявых дзеяньняў Рэчы Паспалітай XVII ст. — і пад час паўстаньня Багдана Хмяльніцкага, і пад час маскоўска-польскай вайны 1609—1618 гадоў[2], і пад час маскоўска-польскай вайны 1654—1667 гадоў (пры аблозе Смаленска)[3], і інш.
Форма
рэдагавацьФорма напісаньня прыпаведнага ліста мела сабой досыць схематычную форму, і выглядала наступным чынам:
- «Ведаючы любоў Вернасьці Тваёй да Госпада і Айчыны і ня менш — тваё рыцарскае рамяство, заклікаем, каб Твая Вернасьць, забясьпечыўшыся колькасьцю (50, 100, 150 і г. д.) народу, да вайны здатнага, у выправах бывалага, на прызначаны дзень і месца зьявіўся ва ўсім парадку і гатоўнасьці.»[4]
Зноскі
рэдагаваць- ^ Вітальд Бярнацкі Паўстаньне Хмяльніцкага. Разьдзел IV. Літоўскае войска і вайскаводцы ў першай палове XVI ст. // ARCHE : часопіс. — Менск: 2008. — № 1—2. — С. 80—81.
- ^ Анджэй Гжэгаж Пшэпюрка Ад добраахвотнікаў да наёмных жаўнераў. Полк лісоўчыкаў у пэрыяд вайны з Масквой. / Дадатак 1. Прыпаведны ліст Жыгімонта ІІІ на 1000 коней лісоўчыкаў. Варшава, 4 лістапада 1616 г.у 1615—1618 гг. // ARCHE : часопіс. — Менск: 2012. — № 6.
- ^ Анджэй Рахуба Мабілізацыйны высілак ВКЛ пад час вайны 1654–1667 г. (спасылка 41) // Беларускі Гістарычны Агляд : Навуковы часопіс. — Менск: сьнежань, 2008. — Т. 15. — № Сш. 1—2 (28—29).
- ^ Cichowski, J.; Szulczyński, A. Warszawa: Bellona, S. 21—22
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |