Прызба
Пры́зба — прыстасаваньне, што служыла абароне сялянскай хаты ад холаду і сырасьці звонку.
Самы просты варыянт прызбы, калі зруб хаты на ўзроўні двух першых вянкоў прысыпаўся зямлёю, часам маглі прысыпаць каменьнем зь зямлёю. Аднак часьцей прызба мела наступны выгляд: на адлегласьці 35-40 см ад зруба ў зямлю ўбіваліся калкі і перапляталіся лазою ці бярозавымі пруткамі, або ўкопваліся пруткі, у якія закладваліся жэрдкі, тонкае бярвеньне ці дошкі. Прамежак між агароджай і сьцяною засыпаўся зямлёю або кастрыцаю.
Літаратура
рэдагаваць- Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |