Прыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)
карціна Казімера Альхімовіча
«Прыдарожны крыж» (па-польску: Przydrożny krzyż, па-летувіску: Pakelės kryžius) — палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1905 годзе.
Прыдарожны крыж | |
Польская мова: Przydrożny krzyż, Летувіская мова: Pakelės kryžius | |
Мастак | Казімер Альхімовіч |
---|---|
Год | 1905 |
Тып | алей, палатно |
Памеры | 68 × 52 |
Апісаньне
рэдагавацьТвор падкрэсьлівае каштоўнасьць веры й сьціпласьць вясковага насельніцтва. Альхімовіч увекавечыў зямлю — самастойнае, кіраванае сваімі законамі ўтварэньне, — у якой чалавек можа быць няпрошаным госьцем. Намаляваная такім чынам казачная зямля нагадвае паэтычныя творы Адама Міцкевіча, прысьвечаныя літоўскім пушчам. Тытульны крыж і хату за ім на ўскрайку лесу мастак прадставіў у чароўнай нактурнай дэкарацыі, падкрэсьліваючы хуткаплыннасьць жыцьця й прыгажосьць прыроды.