Прыгоды Тома Бамбадыла

«Прыго́ды То́ма Бамбады́ла» (па-ангельску: The Adventures of Tom Bombadil) — зборнік вершаў Джона Р. Р. Толкіна, упершыню выдадзены ў 1962 року. Кніга зьмяшчае 16 вершаў, прысьвечаных казачным істотам і падзеям сьвету Міжзем’я. Два вершы сустракаюцца таксама ва «Ўладары пярсьцёнкаў». Тому Бамбадылу, вядомаму з «Зьвязу Пярсьцёнка», прысьвечаныя толькі два першыя вершы. Аўтарства асобных вершаў прыпісваецца хобітам зь Міжзем’я Більба Торбінсу ды Сэмвайзу Гэйхаду, што запісалі іх на асобных аркушах папері ці на старонках Пунсовай кнігі.

Прыгоды Тома Бамбадыла
The Adventures of Tom Bombadil
Жанр: паэзія
Аўтар: Дж.Р.Р. Толкін
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1962
Выдавецтва: George Allen & Unwin[d]
Папярэдні твор: Уладар Пярсьцёнкаў
Наступны твор: Дрэва і Ліст[d]

Вершы пра Тома Бамбадыла адлюстроўваюць яго сустрэчу на шпацыры з рознымі ляснымі істотами, якія здаюцца не зусім прыязнымі, аднак ён усіх іх закалыхвае. Так яму трапляюцца маладая вадзяніца Злата, якая скідае яго ў ваду, а потым дастае ягоны капялюх; Стары Лазьняк, які хапае соннага Тома; і сям’я барсукоў, што бяруць Бамбадыла ў палон. Дома на яго нападае злы дух з могільніка, вядомы па «Зьвязу Пярсьцёнка». Наступнага дня Том жэніцца са Златаю, а на вясельлі гуляе разам з барсукамі. Увосені Том адплывае на чоўне ў Шыр. Дарогаю ён сустракае (зноў ня вельмі зычлівых) зімародка, на пяро якога ён зьмяніў лебядзінае пяро ў капелюшы; выдру; старую лебедзь; і хобітаў на беразе, якія сьмяюцца зь яго. На ноч ён спыняецца ў свайго знаёмага хобіта Відлюдніка і ягонай сям’і, а зранку зьнікае. Усе жывёлы, якіх ён спаткаў, адвозяць ягоны човен назад, аднак забываюць вёслы на граніцы Шыру.

  1. Прыгоды Тома Бамбадыла (анг. The Adventures of Tom Bombadil)
  2. Прагулянка Бамбадыла на чоўне (анг. Bombadil Goes Boating)
  3. Прыгоды вандроўнага рыцара (анг. Errantry)
  4. Прынцэса Мі (анг. Princess Mee)
  5. Як Месячны дзед засядзеўся (анг. The Man in the Moon Stayed Up Too Late)
  6. Як Месячны дзед паквапіўся (анг. The Man in the Moon Came Down Too Soon)
  7. Каменны троль (анг. The Stone Troll)
  8. Берагавік Пэры (анг. Perry-the-Winkle)
  9. Мары (анг. The Mewlips)
  10. Аліфант (анг. Oliphaunt)
  11. Фастытакалон (анг. Fastitocalon)
  12. Кот (анг. Cat)
  13. Нарачоная-цень (анг. Shadow-bride)
  14. Скарб (анг. The Hoard)
  15. Звон мора (анг. The Sea-bell)
  16. Апошні карабель (анг. The Last Ship)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць