Прыватызацыя ў Расеі
Прыватызацыя ў Расеі — шэраг постсавецкіх рэформаў, якія прывялі да маштабнай прыватызацыі дзяржаўных актываў у Расеі, асабліва ў прамысловым, энэргетычным і фінансавых сэктарах. У асноўным прыватызацыя праходзіла ў пачатку і сярэдзіне 1990-х гадоў пад кіраўніцтвам Барыса Ельцына, які заняў пасаду прэзыдэнта Расеі пасьля распаду Савецкага Саюза. Прыватызацыю прадпрыемстваў звычайна зьвязваюць зь імёнамі Ягора Гайдара і Анатоля Чубайса, якія займалі ў той час ключавыя пазыцыі ва ўрадзе.
У апошнія гады існаваньня Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў аслабіў абмежаваньні на прыватную ўласнасьць і правёў некаторыя рынкавыя рэформы. Аднак непасрэдна палітыка прыватызацыі пачалася пазьней. У выніку прыватызацыя спрыяла пераходу Расеі ад савецкай плянавай эканомікі да рынкавай эканоміцы, што прывяло да рэзкага павышэньня ўзроўню эканамічнай няроўнасьці і абвалу СУП і прамысловай вытворчасьці[1].
Прыватызацыя спрыяла перадачы значных багацьцяў да адносна невялікай групы алігархаў, асабліва прыроднага газу і нафты[2]. Некаторыя «стратэгічныя» актывы, у тым ліку вялікая частка расейскай абарончай прамысловасьці, ня былі прыватызаваныя. Масавая прыватызацыя гэтай эпохі застаецца вельмі спрэчным пытаньнем у расейскім грамадзтве. Зь ей зьвязваюць занадта моцнае эканамічнае расслаеньне насельніцтва Расеі.
Анатоль Чубайс, адзін з ключавых фігур правядзеньня палітыкі прыватызацыі, пазьней выказаў думку, што адзін зь відаў прыватызацыі — закладныя аўкцыёны былі праведзены, у тым ліку, з мэтай не дапусьціць прыходу камуністаў да ўлады зноўку[2][3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «The Necessity of Gangster Capitalism». Monthly Review.
- ^ а б «Большинство понятия не имело, что делать с ваучером». Газета.ru.
- ^ «Отец олигархов». InoPressa.