Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
Пружа́нскі дзяржа́ўны агра́рна-тэхні́чны ка́ледж — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў месьце Пружаны Берасьцейскай вобласьці Беларусі.
Дзейнасьць
рэдагавацьРыхтуе спэцыялістаў па спэцыяльнасьцях «аграномія» (дз., з.), «тэхнічнае забесьпячэньне працэсаў сельскагаспадарчае вытворчасьці» (дз., з.), «энэргетычнае забесьпячэньне сельскагаспадарчае вытворчасьці» (дз., з.), «аўтаматызацыя тэхналягічных працэсаў і вытворчасьцяў» (дз.), «арганізацыя работы сялянскіх (фэрмерскіх) гаспадарак» (дз.), «кіраваньне ў АПК» (дз.)[1].
Мае тры вучэбныя корпусы, майстэрню, лябараторыю, бібліятэку, дзьве спартовыя і трэнажэрную залі, клюб, сталоўку, 4 інтэрнаты, цяпліцу, аўтадром, вучэбны палігон, вучэбна-досьледны ўчастак, гаражы.
Колькасьць супрацоўнікаў — каля 250 чалавек; навучэнцаў дзённага аддзяленьня — каля 950, завочнага — каля 600 (2013)[2].
Мінуўшчына
рэдагаваць18 ліпеня 1953 року Савет міністраў БССР зьвярнуўся з просьбаю да Савету міністраў СССР «пра арганізацыю ў Берасьцейскай вобласьці Пружанскага тэхнікуму мэханізацыі сельскай гаспадаркі з кантынгентам набору ў 120 чалавек на базе жылых і вытворчых збудаваньняў, якія раней належалі вайсковай частцы 2222»[3]. Пасьля атрыманьня дазволу Пружанскі тэхнікум мэханізацыі сельскай і лясной гаспадаркі створаны на загад Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР №671 ад 21 верасьня 1953.
Першым дырэктарам стаў Міхаіл Сянчук. Заняткі пачаліся 5 кастрычніка 1953 у памяшканьні былога штабу 33-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку на вул. Чырвонаармейскай. Спачатку навучаньне адбывалася толькі па спэцыяльнасьці «мэханізацыя сельскай гаспадаркі».
У верасьні 1955 да тэхнікуму далучаная Пружанская аднагадавая сельгасшкола, якая дзейнічала з 1948 року. У 1957 было адкрытае завочнае аддзяленьне. У 1960 адкрытае аддзяленьне аграноміі, у 1963 — электрыфікацыі, у 1963 — мэханізацыі й электрыфікацыі жывёлагадоўлі.
1 студзеня 1965 тэхнікум пераўтвораны ў саўгас-тэхнікум[4]. Неўзабаве была адкрытая падрыхтоўка кіраўнічых спэцыяльнасьцяў тэхнічна-мэханічнага і агранамічнага аддзяленьняў, а таксама тэхнікаў па тэхнічным абслугоўваньні й рамонце аўтамабіляў.
1 чэрвеня 1996 року рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум на загад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. 1 студзеня 2001 перайменаваны ў «Пружанскі аграрна-тэхнічны коледж». Ад 22 студзеня 2004 — УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны коледж»[4].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Міхаіл Сянчук (1953—1963)
- Іван Касцоў (1963—1968)
- Васіль Борыс (1968—1970)
- Сяргей Ушакоў (1970—1982)
- Уладзімер Тур (1982—2010)
- Станіслаў Козел (з 2010)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Колледж сегодня (рас.) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Галоўная ўправа адукацыі, навукі і кадраў. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
- ^ Марына Вакульская. Каледж ідзе ў нагу з часам // Раённыя будні. — 20 лістапада 2013. — № 91 (9636). — С. 3.
- ^ История (рас.) О колледже. Пружанский государственный аграрно-технический колледж. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
- ^ а б История колледжа (рас.) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Галоўная ўправа адукацыі, навукі і кадраў. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4 — С. 49.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.)