Працяглы будучы час
Праця́глы бу́дучы час, альбо Про́стая фо́рма імпэрфэ́кту бу́дучага ча́су дзеясловаў — пашырэньне формы будучага часу імпэрфэкту. Працяглы будучы час у беларускай мове выкарыстоўваецца толькі ў клясычным правапісе.
Форму простага і будучага часу імпэрфэкту трэба адрозьніваць ад пэрфэкту[a] будучага часу[1][2].
Фармаваньне (у беларускай мове)
рэдагавацьПрацяглы будучы час у беларускай мове фармуецца інфінітывам і адпаведным канчаткам. Напрыклад:
Я буду рабіць — рабіцьму, ты будзеш рабіць — рабіцьмеш і г. д.
Форма | |
---|---|
я ты ён мы вы яны |
рабіцьму рабіцьмеш рабіцьме рабіцьмем рабіцьмеце рабіцьмуць |
У іншых мовах
рэдагавацьПростая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаў выкарыстоўваецца таксама ва ўкраінскай мове і ў гішпанскай мове. Ва ўкраінскай: я робитиму, ти робитимеш, він робитиме, ми робитимемо, ви робитимете, вони робитимуть. У гішпанскай: comeré, comerás, comerá, comeremos, comeréis, comerán.
У мастацтве
рэдагавацьПрацяглы будучы час знаходзіць адлюстраваньне ў мастацкай літаратуры:
«А мы то як жа бяз вас жыцьмем» — уздыхае маці.
— Сач.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Імпэрфэкт — незакончанае трываньне дзеяслову, пэрфэкт — закончанае
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Мова Нанова»
- ^ а б Мова Нанова № 4. Будучы час дзеяслова. Мова Нанова. Праверана 24 лістапада 2023 г.