Працы Тэрыялягічнай школы

(Перанакіравана з «Працы Тэрыялягічнай Школы»)

Часо́піс Тэрыялягі́чнай шко́лы — «Праці Теріологічної школи» (Proceedings of the Theriological School) — навуковы часопіс, прысьвечаны дасьледаваньням і маніторынгу папуляцый млекакормячых.

Працы Тэрыялягічнай школы
Тэматыка навуковы часопіс
Пэрыядычнасьць 1-2 разоў на год
Краіна Украіна
Адрас вул. Багдана Хмяльніцкага, 15, офіс 410, 01601, Кіеў, Украіна
Заснавальнік Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны
Выдавец Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны[1]
Галоўны рэдактар Ігар Загараднюк
Дата заснаваньня 1998
Мова Украінская, ангельская
Аб’ём 180 ст.
Камплектацыя 190×270 мм
Наклад 70—500
ISSN 2312—2749
Афіцыйны сайт terioshkola.org.ua

Статус і асаблівасьці выданьня рэдагаваць

Часопіс Тэрыялягічнай школы зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданьняў з ISSN 2312-2749 (print) і ISSN 2074-2274 (online).

Часопіс выдаецца Нацыянальным навукова-природным музэем НАН Украіны з 1998 году. На канец 2020 выдадзена 20 тамоў. Часопіс «ПТШ» у 2016 годзе зацьверджаны ДАК Украіны як прафэсійнае выданьне, у якім могуць публікавацца вынікі дысэртацыйных дасьледаваньняў. Часопіс выходзіць 1-2 разы на год.

Усе артыкулы праходзяць тры рэцэнзаваньні — першаснае ад рэдакцыі і два ў незалежных экспэртаў (peer review)[2].

Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым ангельскім рэзюмэ (каля 1000-2000 знакаў). Прыклад можна бачыць у артыкуле аб кажанах у заказьніку «Стары Жаден» у адным з апошніх тамоў часопісу «ПТШ» (2017) [3].

Статыстыка выданьня рэдагаваць

Пачынаючы з 1998 году выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 180 старонак кожны; у кожным томе разьмешчана ў сярэднім 18–22 артыкулы[4].

У кожным артыкуле маецца рэзюмэ, ключавыя словы, подпісы да табліцаў і малюнкаў і бібліяграфія, дубляваныя на ангельскай мове. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4–7 артыкулаў) прадстаўлены на ангельскай мове.

На 15 жніўня 2021 году, згодна з профілем часопіса на Google Scholar, маецца 1959 цытаваньня 329 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 17, індэкс i10 (колькасьць артыкулаў, цытаваных ня менш за 10 разоў) складае 54. Гэтыя паказчыкі зьяўляюцца даволі высокімі для многіх ўсходнеэўрапейскіх часопісаў біялягічнага профілю[5].

Удзел беларускіх калег рэдагаваць

Ёсьць каля 20 публікацыяў беларускіх калег у матэрыялах Тэрыялягічных школ. Іх сумарны ўнёсак у выданьне ПТШ (усяго 120 старонак) складае аб’ём аднаго паўнавартаснага тому. У прыватнасьці, ёсьць такія працы:

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
  2. ^ Editorial Process // Proceedings of the Theriological School (website). 15.08.2021.
  3. ^ Dombrovski, V., Fenchuk, V., Zhurauliou, D. The bat fauna (Mammalia, Chiroptera) of Stary Zhaden Zakaznik, Southern Belarus // Proceedings of the Theriological School. 2017. Vol. 15: 3–9.
  4. ^ Загороднюк, І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 114–142.
  5. ^ Для параўнаньня, індэкс Гірша у Весніка Віцебскага медуніверсітэта складае па h = 19, Віцебскага тэхналагічнага універсітэта складае h = 12, профіляў іншых беларускіх выданняў у гугл-акадэміі не выяўлена зусім; Веснік заалёгіі — h = 25, Studia Biologica — h = 12.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць