Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Брытаніі

Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB) – гэта клюб беларускіх прафэсійных спэцыялістаў, які базіруецца ў Лёндане.

PUBB быў створаны ў кастрычніку 2009 года з падвойнай мэтай:

  • садзейнічаньне асабістым, сацыяльным і дзелавым сувязям паміж беларускімі спэцыялістамі, якія працуюць у Вялікабрытаніі, і іх сувязям з Беларусьсю; і
  • стварэньне асяроддзя, якое спрыяе карыстаньню беларускай мовай беларускімі спэцыялістамі ў Вялікабрытаніі.

Сярод сяброў клюбу – банкіры, мэнэджэры актываў, бугальтары, юрысты, спэцыялісты ў сыравінай галіне, страхаваньні, ІТ і сувязях з грамадзкасьцю (PR), навукоўцы, архітэктары і іншыя.[1][2]

У клюбе праводзяцца рэгулярныя сустрэчы і мерапрыемствы, у тым ліку прэзэнтацыі запрошаных прамоўцаў з Вялікабрытаніі, Беларусі і іншых краін на прафэсійныя і зьвязаныя з Беларусьсю тэмы.[3][4]

Клюб падтрымлівае Беларускую дэмакратычную апазыцыю і Пратэсты ў Беларусі (2020–2021). У 2022 годзе КДБ абвясьціў PUBB экстрэмісцкім фармаваньнем.

Гл.таксама

рэдагаваць

Спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ PUBB - Professional Union of Belarusians in Britain [Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Брытаніі]
  2. ^ Belarusians in the UK[Беларусы ў Вялікабрытаніі]
  3. ^ Мікалай Пачкаеў: Толькі давайце, калі ласка, без “Россотрудничества”
  4. ^ «Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету